Вінаград (Vitis) — род раслін сямейства вінаградавых, а таксама плады гэтых раслін, у спелым выглядзе — салодкія ягады.

Батанічнае апісанне

Шматгадовыя дрэвавыя ліяны з доўгімі (3—5 м) тонкімі аднагадовымі парасткамі і магутнай каранёвай сістэмай. Кветкі двухполыя або функцыянальна жаночыя, дробныя, зялёныя, сабраныя ў мяцёлчатае суквецце. Апыленне перакрыжаванае і самаапыленне. Ягады багатыя цукрамі, арганічнымі кіслотамі, вітамінамі групы В, С, D.

Экалогія

Цепла- і святлолюбівая расліна, якая не выносіць пераўвільгатнення, расце на лёгкіх урадлівых глебах, адчувальная да позніх веснавых і ранніх асенніх замаразкаў.

Арэал

Вядома каля 70 відаў, пашыраных у Еўразіі і Амерыцы. З улікам арэалаў іх паходжання і распаўсюджання, а таксама па сукупнасці батанічных прыкмет яны падзяляюцца на тры групы: еўрапейска-азіяцкую, амерыканскую, усходне-азіяцкую.

узнік ад дзікага ў працэсе працяглай эвалюцыі, натуральнага і штучнага адбору; існуе больш за 20 тыс. сартоў. Вырошчваюць таксама паўночнаамерыканскія віды: , і інш., якія часта выкарыстоўваюць у якасці філаксераўстойлівага прышчэпа; , і інш. — для азелянення.

Віды

Гібрыды

Гл. таксама Вранац

Літаратура Вінаград // БЭ ў 18 т. Т. 4. Мн., 1997.

* Катэгорыя:Ліяны Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы Катэгорыя:Расліны ў Бібліі