Помнік Анры Дзюнану — помнік у цэнтры Мінска, размешчаны на бульвары на рагу вуліц Леніна і Карла Маркса непадалёку ад галоўнага офіса Чырвонага Крыжа ў Беларусі. Прысвечаны швейцарскаму гуманісту і грамадскаму дзеячу Анры Дзюнану, які заснаваў Чырвоны Крыж.
Адкрыты 7 мая 2010 года, у сотую гадавіну смерці Дзюнана напярэдадні дня яго нараджэння. У цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел прадстаўнікі Міжнароднага руху Чырвонага Крыжа, розных міжнародных арганізацый, прадстаўнікі дыпламатычнага корпуса, дзяржаўныя дзеячы Беларусі.
Аўтар — скульптар Алег Купрыянаў, які адмовіўся ад узнагароды ў знак павагі да гуманістычнай дзейнасці Анры ДюнанаВклад белорусских скульпторов в создание памятников Минска; архітэктурная прывязка — ТМ-7. Помнік уяўляе сабой бронзавы бюст гуманіста на пастаменце з чырвонага і белага гранітуПамятник Анри Дюнану в Минске.
Гл. таксама Помнік Грыцаўцу — помнік на іншым канцы бульвара
Спасылкі Памятник Анри Дюнану
Катэгорыя:Анры Дзюнан Катэгорыя:Помнікі Мінска Катэгорыя:Вуліца Леніна (Мінск) Катэгорыя:Вуліца Карла Маркса (Мінск) Катэгорыя:2010 год у Мінску