«Святло і цені» — пяты альбом у творчасці Таццяны Беланогай, выдадзены ў 2013 годзе.
Змест «Музыка» (прысвячаецца спеваку Мануэлю Агухэтасу) «Там, за акіянам» «Анёлы» «Распавядзі» «Крыніца срэбра» «Кола» «Будынак з чорнымі вокнамі» «Нябачныя танкі» «Чацвёртая сусветная вайна» «Бесхрыбетнасць» «Мама» «Вакол сваёй краіны» «Пакідаеш мяне, але заўжды са мною» «Мёртвая трава»
Канцэпцыя Канцэпцыя альбома — чалавек як поле змагання дабра і зла. «Святло і цені» прысвечаны памяці Вольгі Рамановіч, выкладчыцы французскай мовы, якая ўпершыню пераклала з французскай на беларускую мемуары Міхала Клеафаса Агінскага. Яна пайшла ў іншы свет у 33 гады. Назва альбома паходзіць з вершу "Шляхі Ігната Буйніцкага" Уладзіміра КараткевічаКараткевіч У. Збор твораў: У 8 т. Т. 1. Вершы, паэмы / [Аўт. прадм. В.Быкаў] — Мн.: Маст. літ., 1987. — С. 252, 253.
Спасылкі
Катэгорыя:Альбомы 2013 года Катэгорыя:Альбомы Таццяны Беланогай Катэгорыя:Музычныя альбомы Беларусі