Бэлз () — горад раённага значэння ў Сакальскім раёне Львоўскай вобласці Украіны. Адзін з самых старажытных гарадоў Заходняй Украіны.
Геаграфія Размешчаны на рэках Салакія і Рэчыца — прытоках Заходняга Буга басейна Балтыйскага мора, за 3 кіламетры ад украінска-польскай мяжы, за 12 км ад Чэрванаграда і 25 ад раённага цэнтра — Сакаля.
Клімат
Гісторыя Бэлз — адзін з самых старадаўніх гарадоў Заходняй Украіны, быў сталіцай Бэлзcкага княства. Пасля цэнтр Бэлзскага ваяводства ў складзе Рэчы Паспалітай. Адсюль адбываецца бэлзскі кірунак у хасідызме — містычнае адгалінаванне іўдаізму. Аднак цяпер гэта адзін з самых маленькіх гарадоў Украіны. Гістарычна Бэлз адносіўся да Галіцыі, у некаторай ступені і да Валыні. З 2001 года горад і яго наваколлі рашэннем Кабінета Міністраў Украіны сталі Дзяржаўным гісторыка-культурным запаведнікам.
НасельніцтваУкраїна / Ukrajina
Помнікі гісторыі і архітэктуры Касцёл св. Мікалая (РКЦ) і кляштар дамініканаў XVII ст. Царква св. Мікалая (УГКЦ), былы касцёл дамініканак. Царква св. Мікалая (УПЦ КП, былы касцёл Беззаганнага Зачацця Багародзіцы) і капліца св. Валянціна 1911 г. Драўляная царква св. Параскевы XVII стагоддзя. і званіца Капліца Снапкоўскіх, вядома як «Арыянская вежа», 1606 г. Ратуша XVII ст. Габрэйскі малітоўны дом 1909 г. Арыгінальная галіцкая драўляная забудова.
Крыніцы
Літаратура
https://www.academia.edu/resource/work/128356723
Катэгорыя:Гарады Львоўскай вобласці Катэгорыя:Населеныя пункты Сакальскага раёна