Мікалай Аляксандравіч Якаўлеў (6 красавіка 1924 — 2 кастрычніка 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944 г., пасмяротна), наводчык станковага кулямёта 221-га гвардзейскага стралковага палка 77-й гвардзейскай стралковай дывізіі 61-й арміі Цэнтральнага фронту, гвардыі малодшы сяржант.

Біяграфія Нарадзіўся 6 красавіка 1924 года ў вёсцы Сідараўскае (цяпер Усць-Кубінскі раён Валагодскай вобласці) у сялянскай сям’і. Рускі.

Пасля заканчэння пачатковай школы, скончыў школу ФЗУ ў горадзе Сокал Валагодскай вобласці. Працаваў у горадзе Свярдлоўску (цяпер — горад Екацярынбург) на «Уралмашзаводе».

У Чырвоную Армію прызваны ў жніўні 1942 года. На франтах Вялікай Айчыннай вайны са жніўня 1943 года.

Наводчык станковага кулямёта 221-га гвардзейскага стралковага палка (77-я гвардзейская стралковая дывізія, 61-я армія, Цэнтральны фронт) камсамолец гвардыі малодшы сяржант Мікалай Якаўлеў асабліва вызначыўся ў баях за вызваленне Камарынскага (цяпер Брагінскага раёна) Палескай (цяпер Гомельскай вобласці) Беларусі.

З 28 на 29 верасня 1943 года кулямётчык Якаўлеў у ліку першых пераправіўся праз раку Дняпро у раёне вёскі Вялле Гомельскай вобласці Беларусі, умела прыкрываючы кулямётным агнём пераправу пяхоты, атаковавшую траншэі непрыяцеля.

30 верасня 1943 года ў баі за вёску Галкі Гомельскай вобласці Беларусі, гвардыі малодшы сяржант Якаўлеў удзельнічаў у адбіцці лютых контратак праціўніка, знішчыў каля ста гітлераўцаў.

19-гадовы мужны воін-кулямётчык загінуў смерцю храбрых у баі 2 кастрычніка 1943 года. Пахаваны ў пасёлку гарадскога тыпу Камарын Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі, а пасля вайны перапахаваны ў брацкую магілу ў вёсцы Галкі Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі у ліку трохсот дзевяноста двух вайскоўцаў і аднаго партызана.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм гвардыі малодшаму сяржанту Якаўлеву Мікалаю Аляксандравічу пасмяротна прысвоена званне Героя Савецкага СаюзаУказ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1..

Узнагароды

Медаль «Залатая Зорка» Героя Савецкага Саюза; ордэн Леніна.

Памяць

Імя Героя было прысвоена судну Міністэрства рачнога флоту, у цяперашні час цеплаход прыпісаны да Волагды. На радзіме Мікалая Якаўлева і ў горадзе Сокал Валагодскай вобласці ў памяць аб ім устаноўлены мемарыяльныя дошкі.

Літаратура

Спасылкі

Яковлев Ніколай Александровіч. Сайт «Вологодская областная научная библиотека им. И. В. Бабушкина».

Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Пахаваныя ў Брагінскім раёне Катэгорыя:Памерлі ў Брагінскім раёне Катэгорыя:Нарадзіліся ва Усць-Кубінскім раёне