Індэкс масы цела (ІМЦ) — паказнік суадносін вагі ў кілаграмах да росту ў метрах, узведзенага ў квадрат.

Разлічваецца паводле формулы: маса цела (кг) / рост (м)². Сусветная арганізацыя аховы здароўя (Жэнева, Швейцарыя) выкарыстоўвае паказнік для вызначэння стану арганізма, дзе значэнне: менш за 18,5 кг/м² — нястача масы цела (недаяданне); 18,5—25 кг/м² — здаровая маса цела; 25—30 кг/м² — залішняя маса цела (гіпертанія); 30—35 кг/м² — атлусценне 1-й ступені; 35—40 кг/м² — атлусценне 2-й ступені; звыш 40 кг/м² — атлусценне 3-й ступені.

Перавышэнне значэння 25 кг/м² служыць прычынай атэрасклероза, гіпертаніі, цукровага дыябету, хвароб печані і плоцевых органаў. Перавышэнне значэння 30 кг/м² пагражае захворваннем на цукровы дыябет 2-га тыпу, рак і сардэчна-судзінныя парушэнні. У ліпені 1972 года 5 ўрачоў на чале з Анселем Кізам выдалі ў амерыканскім «Часопісе хранічных хваробаю» (Філадэльфія, штат Пенсільванія) артыкул «Паказнікі адноснай вагі і атлусцення», у якім упершыню ўвялі панятак індэкса масы цела і яго азначэнне.

Прыклады Здаровая маса цела паводле паказніка 18,5—25 кг/м² адрозніваецца ў залежнасці ад роста: пры росце 1,5 метры вага мае складаць 41,6—56,2 кг; пры 1,6 метры — 47,3—64 кг; пры 1,7 метры — 53,4—72,2 кг; пры 1,8 метры — 59,9—81 кг; пры 1,9 метры — 66,7—90,2 кг; пры 2 метрах — 74—100 кг.

Беларусь На 2014 год 2/3 насельніцтва Беларусі мелі ІМЦ звыш 25 кг/м², то бок залішнюю вагу.

Спасылкі

Катэгорыя:Індэксы Катэгорыя:Шкалы Катэгорыя:Цела чалавека Катэгорыя:Фізіялогія Катэгорыя:Гігіена Катэгорыя:Атлусценне Катэгорыя:Маса Катэгорыя:Медыцына Катэгорыя:З’явіліся ў 1972 годзе