Іўры́т (саманазва: עִבְרִית, вымаўл. або ) — мова семіцкай сям'і афразійскай макрасям'і, гістарычная мова яўрэяў і іх продкаў, свяшчэнная мова іудаізму. Меркаваныя найранейшыя пісьмовыя сведчанні мовы — Х ст. да н.э.
Спыніў сваё існаванне ў якасці размоўнай мовы прыкладна ў ІІ ст. н.э., аднак захоўваўся як мова яўрэйскага богаслужэння і рабінскай літаратуры. У ХІХ ст. мова была адроджана, і цяпер на мове размаўляе прыкладна 9 млн чал. (з іх 7 млн — ізраільцяне). ЗША — другая па колькасці носьбітаў іўрыта краіна, дзе налічваецца каля 222 тыс. чал., якія свабодна гавораць на мове, у асноўным выхадцы з Ізраіля. Перапіс насельніцтва Рэспублікі Беларусь 2009 году засведчыў, што ў краіне пражывае чалавек, чыя нацыянальнасць вызначана як яўрэі, з іх 245 чалавек вызначылі мову сваёй нацыянальнасці як родную.
Сучасны іўрыт – адна з афіцыйных моў Ізраіля побач з арабскай. Старажытнаяўрэйская мова (біблейскі іўрыт) з'яўляецца мовай рэлігіі і вывучаецца ў сучасных яўрэйскіх супольнасцях свету, а таксама з'яўляецца літургічнай мовай самарыцян. Як замежная мова іўрыт у асноўным вывучаецца яўрэямі; асобамі, якія вывучаюць іудаізм або Ізраіль, а таксама археолагамі і лінгвістамі, якія спецыялізуюцца ў галіне Блізкага Усходу. Акрамя таго, іўрыт нярэдка вывучаецца багасловамі і ў хрысціянскіх семінарыях. На старажытнаяўрэйскай мове напісана Тора, тагачасная форма старажытнаяўрэйскай зведала росквіт каля VI ст. да н.э. З гэтае прычыны іўрыт таксама вядомы як свяшчэнная мова ().
Назва Само слова עִבְרִית ([ʔivˈʁit], [ʕivˈɾit]) перакладаецца з мовы іўрыт як прыметнік «яўрэйская». Жаночы род тут ужываецца з-за таго, што назоўнік שפה сафа́ («мова», «маўленне»), да якога звычайна адносіцца гэты прыметнік, у іўрыце выкарыстоўваецца ў жаночым родзе.
Гісторыя
Паходжанне і ўзрост У другой палавіне ІІ тысячагоддзя да н. э. іўрыт становіцца самастойнай семіцкай мовай, канчаткова адасобіўшыся ад роднасных моў і дыялектаў. Найстаражытнейшая літаратурная крыніца на іўрыце з выяўленых на сёння — «Песня Дэворы» (ХІІ ст. да н. э.). Пасля гэты твор увайшоў у тэкст Старога Запавету («Кніга Суддзяў Ізраілевых», ч. 5).
Самы старажытны надпіс на іўрыце, , датуецца X стагоддзем да н. э.
Асноўныя перыяды
Біблейскі іўрыт (XII—II стст. да н.э.) Паслябіблейскі іўрыт (I стагоддзе да н.э. — II стагоддзе н.э.) Іўрыт эпохі Талмуда і Масарэтаў (III—V стст. н.э.) Сярэдневяковы іўрыт (X—XVIII стст.) Іўрыт XIX стагоддзя Адроджаны іўрыт (з пачатку XX стагоддзя)
Адраджэнне іўрыта Адраджэнне яўрэйскай мовы адбывалася ў Еўропе і Ізраілі на працягу ХІХ—ХХ стагоддзяў праз ператварэнне з мовы богаслужэнняў у паўсядзённую, гутарковую і пісьмовую мову. Ставілася ў якасці адной з задач сіянісцкага руху і дзяржавы Ізраіль ад заснавання ў 1948 годзе. Суправаджалася перайманнямі з ідыша.
Іўрыт у СССР Яшчэ пастановай СНК у 1919 годзе іўрыт у СССР быў абвешчаны рэлігійным, і выкладанне на ім у яўрэйскіх школах было забаронена.
У савецкай літаратуры іўрыт вельмі доўга называлі старажытнаяўрэйскай мовай, нават калі пытанне яго адраджэння ў Ізраілі было гістарычна вырашана. Існуе меркаванне, што гэта адбывалася выключна з палітычных меркаванняў, з мэтай проціпастаўлення «старой і мёртвай» мовы іўрыт «сучаснай і жывой» яўрэйскай мове — ідышу. Нейтральныя адносіны да сучаснага іўрыта ў СССР мелі месца паміж смерцю Сталіна ў 1953 г. і Шасцідзённай вайной у 1967 г., калі паміж Ізраілем і СССР існавалі дыпламатычныя адносіны.
Пасля Шасцідзённай вайны і разрыву савецка-ізраільскіх адносін у 1967 годзе прыхільнікі іўрыта ў СССР (за выключэннем тых, хто вывучаў і даследаваў мову ў навуковых мэтах, напрыклад, на ўсходазнаўчых аддзяленнях ВНУ) прыраўноўваліся да сіяністаў (гэта значыць да патэнцыяльных эмігрантаў — «здраднікаў савецкай Радзімы», а пазней і да «расістаў», згодна з 1975 года, якая была скасавана толькі ў 1991 годзе). А значыць, іх лёгка маглі выгнаць з працы або з ВНУ, а некаторыя настаўнікі іўрыта нават былі асуджаныя на турэмнае зняволенне па розных зачэпках.
Гл. таксама Старажытнаяўрэйская мова Яўрэйскі алфавіт Яўрэйскія мовы
Крыніцы
Літаратура Шифман И. Ш. Иврит // Лингвистический энциклопедический словарь. — : «Советская энциклопедия», 1990. — С. 170.
Спасылкі
Іўрыт // Этналог
Катэгорыя:Мовы Ізраіля Катэгорыя:Семіцкія мовы Катэгорыя:Яўрэі Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы