Анато́мія (ад  — ізноў, зверху і  — «рэжу», «рублю») — зборная група раздзелаў біялогіі, якія займаюцца вывучэннем структуры арганізмаў ці іх частак. Звычайна пад анатоміяй маецца на ўвазе макраскапічная анатомія — вывучэнне структур, якія можна пабачыць простым вокам, без павелічэння. Вывучэннем тканак і клетак з дапамогай павелічэння займаецца мікраскапічная анатомія, яе другая назва — гісталогія.

Галіны Найбольш вядомыя галіны анатоміі: анатомія раслін — вывучае структуры і ўзаемнае распалажэнне тканкавых комплексаў у раслін. анатомія жывёл — вывучае структуры і ўзаемнае распалажэнне тканкавых комплексаў у жывёл. анатомія чалавека — вывучае структуры і ўзаемнае распалажэнне тканкавых комплексаў у чалавека. Гэтая галіна навукі мае значэнне як для біялогіі, гэтак і для медыцыны. Акрамя таго, веданне анатоміі неабходна ў выяўленчым мастацтве дзеля правільнай перадачы прапорцый, поз, жэстаў і мімікі чалавека.

Самастойнай з’яўляецца параўнальная анатомія жывёл.

Вывучэнне Традыцыйна анатомія вывучаецца з дапамогай . Дадаткова выкарыстоўваюцца такія метады як агляд загадзя рассечанага цела, пластыкавых мадэлей або камп’ютарных сімуляцый.

Існуюць абсяжны і сістэмны падыходы да вывучэння анатоміі: У абсяжным падыходзе кожны абсяг (вобласць) цела (напрыклад, ) вывучаецца асобна ад іншых. Пры гэтым разглядаюцца ўсе структуры і органы, размешчаныя ў гэтым абсягу. У сістэмным падыходзе адзінкамі вывучэння з’яўляюцца , што могуць распасцірацца праз усё цела (напрыклад, нервовая сістэма).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Вікіпедыя:Істотныя артыкулы