Вэ́нтспілс (был. Вінда́ва, , ) — горад на паўночным захадзе ў Латвіі, порт на Балтыйскім моры. Ляжыць на рацэ Вэнце, ад якой і атрымаў сваё імя (у перакладзе з латышскай мовы Ventspils — замак на рацэ Вэнта). 189 км ад Рыгі. Мае насельніцтва ў 39 600 чалавек (перапіс 2004 г.).

Першая летапісная згадка — 1290 г. У сярэднявеччы Вэнтспілс быў ганзейскім горадам.

Вэнтспілс — важны незамярзаючы марскі порт, транзытны пункт для нафты і іншых мінеральных рэсурсаў з Расіі, Калійных соляў з Беларусі. Даходы порту зрабілі Вэнтспілс самым заможным горадам у Латвіі. Ад Вэнтспілса да шведскага Нінесхамна рэгулярна ходзіць паром.

Буйны турыстычны цэнтр. У горадзе знаходзіцца старажытны замак Лівонскага ордэна, у сценах якога сёння размяшчаецца сучасны музей. У горадзе ёсць універсітэт (Venstpils Augstskola). Баскетбольная каманда з Вэнтспілса шмат разоў была чэмпіёнам краіны. Вэнтспілскі аэрапорт — адзін з чатырох у Латвіі.

Гісторыя Горад быў заснаваны ў XIII стагоддзя Тэўтонскім ордэнам. Ролю важнага гандлёвага цэнтра Вэнтспілс пачаў адыгрываць яшчэ ў Сярэднявеччы, калі быў прыняты ў Ганзейскі саюз. У часы Лівонскага ордэна і Курляндскага герцагства Вэнтспілскі, або Віндаўскі замак быў рэзідэнцыяй гарадскога фогта. Росквіт горада прыпадае на час кіравання курляндскага герцага Якаба (1642—1681 г.) з роду Кетлераў, тады ў вусці ракі Вэнта была пабудавана буйная караблебудаўнічая верф, вакол горада сталі будавацца зброевыя майстэні, даменныя печы, салетравыя і цагляныя мануфактуры, стаў развівацца гандаль з Заходняй Еўропай, пераважна з Галандыяй. Герцагская палітыка грунтавалася на ідэях меркантылізму — прыбытак з экспарту прадукцыі сельскай гаспадаркі, такой як збожжа і лён, расходавалася на будаўніцтва мануфактур і фабрыкаў. Курляндскія караблі (гл. Флот Курляндыі) з Віндавы хадзілі ў Афрыку і Амерыку.

Вэнтспілс мае пляж блакітнага сцяга, а таксама некалькі турыстычных аб’ектаў: замак Лівонскага ордэна, лютэранскую царкву сярэдзіны XIX стагоддзя і іншыя.

Клімат У Вэнтспілсе марскі клімат з мяккай зімой і халаднаватым летам.

Насельніцтва

Нацыянальны склад насельніцтва горада на 2011 годДаныя афіцыйнага статыстычнага партала Кабінета міністраў Латвіі : Нацыянальнасць Колькасць,чал. (2011) % Латышы 22 045 56,89 % Рускія 11 136 28,74 % Беларусы 1673 4,32 % Украінцы 1693 4,37 % Палякі 396 1,02 % Літоўцы 319 0,82 % Іншыя 1488 3,84 %

Спорт Футбольны клуб «Вэнтспілс» — чэмпіён Латвіі (2006, 2007, 2008); Баскетбольны клуб «Вэнтспілс».

Гарады пабрацімы Вестэрвік Штральзунд Лар’ян Наваполацк Полацк

Вядомыя асобы Галіна Віктараўна Бокун (нар. 1946) — беларускі архітэктар. Томс Лэйманіс (нар. 1994) — латвійскі баскетбаліст. Байба Арвідаўна Рыўжа (нар. 1949) — латвійскі эканаміст. Галіна Мікалаеўна Саглаева (нар. 1946) — беларускі архітэктар. Клаўс Чаварс (нар. 1996) — латвійскі баскетбаліст.

Зноскі

Спасылкі

Сайт горада

Катэгорыя:Гарады Латвіі Катэгорыя:Парты Балтыйскага мора Катэгорыя:Гарады рэспубліканскага значэння Латвіі