Цімпто́н (, ) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Рэспубліцы Саха (Якуція), правы прыток ракі Алдан (басейн Лены).
Даўжыня ракі 644 км. Плошча вадазбору 44 400 км². Сярэдні расход вады 560 м³/с. Аб’ём сцёку 16,98Иванов В. В. Тимптон // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» км³/год. Выток ракі знаходзіцца на паўночных схілах Станавога хрыбта. Працякае па Алданскім нагор’і. Упадае ў раку Алдан каля сяла Усць-Цімптона. Замярзае Цімптон у кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў маі. У зімовы перыяд рака ў верхнім і сярэднім цячэнні месцамі перамярзае, утвараюцца наледзі. У басейне ракі 1343 возеры агульнай плошчай 27,3 км².
Прытокі: Якут, Апсахан, Кавакта, Танграк, Амнунакта, Кабакта, Бугарыкта, Чульман, Налымакіт, Чульмакан, Барылас, Анамжак, Хатамі, Амаджак, Хара-Юрэх, Іджэк, Вялікая Неакуя, Тарынгнаах, Ірылях, Улунчы, Эсэлээх, Іванаўка, Кюрукээн і інш.Река Тимптон // Государственный водный реестр РФ
Літаратура
Спасылкі Река Тимптон // Государственный водный реестр РФ Иванов В. В. Тимптон // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Тимптон // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru
Катэгорыя:Рэкі Якуціі Катэгорыя:Басейн Лены