Глы́баў — археалагічныя помнікі: гарадзішча мілаградскай культуры і 2 курганныя могільнікі дрыгавічоў каля аграгарадка Глыбаў (Рэчыцкі раён, Гомельская вобласць, Беларусь).
На гарадзішчы выяўлены рэшткі 2-х жытлаў і 2 гаспадарчых ям, каменныя прылады працы, рэшткі ляпной керамікі.
На курганных могільніках пахавальны абрад — трупапалажэнне ў ямах пад насыпам. Знойдзены рэшткі ганчарнага посуду, бронзавыя ўпрыгожанні.
Літаратура
Катэгорыя:Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Гарадзішчы Рэчыцкага раёна Катэгорыя:Курганныя могільнікі Рэчыцкага раёна Катэгорыя:Глыбаў (Рэчыцкі раён) Катэгорыя:Мілаградская культура Катэгорыя:Дрыгавічы