Ёўн Сігюрдсан (; , мыс Пафсейры, Заходняя Ісландыя — , Капенгаген) — ісландскі вучоны і дзяржаўны дзеяч, прэзідэнт ісландскага літаратурнага таварыства.
Нарадзіўся ў сям'і пастара. Надрукаваў: «Diplomatarium islandicum», статыстычны агляд Ісландыі («Skyrslur um Landshagi») і шмат артыкулаў для часопісаў. З 1840 Сігурдссан стаяў на чале руху, які ставіў сваёй мэтай аднаўленне аўтаноміі Ісландыі і яе заканадаўчага сходу — альтынга; таксама ж ён быў галоўным дзеячом ісландскага альтынга, арганізаванага дацкім кіраўніцтвам у 1845 у якасці дарадчай установы. Свае палітычныя ідэі Сігюрдсан прапагандаваў у заснаванай ім газеце «Ny Felagsrit» (1841—1873). Высілкі Сігюрдсана завершыліся поўным поспехам.
Пахаваны ў Рэйк’явіку.
Літаратура
К. Maurer. Zur politischen Geschichte Islands. Leipzig, 1880).
Катэгорыя:Дзяржаўныя дзеячы Ісландыі Катэгорыя:Вучоныя Ісландыі Катэгорыя:Вучоныя XIX стагоддзя Катэгорыя:Палітыкі Ісландыі