Ю́рый Уладзі́міравіч Азаро́нак () — беларускі прапагандыст.

Біяграфія У пачатку 1990-х гадоў уступіў у Славянскі Сабор «Белая Русь», расійскую нацыяналістычную партыю ў Беларусі.

Стаў папулярны пасля таго, як у 1995 годзе зняў дакументальны фільм «Нянавісць: дзеці хлусні», у якім правёў параўнальнае апісанне калабарацыяністаў часоў Другой сусветнай вайны і тагачасных беларускіх палітыкаў, якія выступалі супраць аўтарытарнага кіравання Аляксандра Лукашэнкі. Фільм быў паказаны напярэдадні рэферэндума 1995 года.

У 1996 годзе зняў фільм «Закуліса» пра сувязь беларускай апазіцыі з замежнымі палітычнымі і фінансавымі сіламі.

У 2000 годзе стаў загадчыкам літаратурна-драматычнай рэдакцыяй Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь.

Напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2001 года стварыў дакументальны серыял «Таемныя спружыны палітыкі», у якім негатыўна асвятляў дзейнасць апазіцыі і розных замежных фондаў і цэнтраў. Пасля выбараў — кіраўнік інфармацыйнага аддзела Беларускага патрыятычнага саюза моладзі.

У красавіку 2003 года прызначаны прэс-сакратаром Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь.

2 чэрвеня 2005 года прызначаны намеснікам старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь. 13 чэрвеня 2008 года вызвалены ад гэтай пасады «за здзяйсненне правіны, несумяшчальнай са знаходжаннем на дзяржаўнай службе»Указ Президента Республики Беларусь от 13 июня 2008 года № 331 «Об освобождении Ю. В. Азаренка от должности заместителя Председателя Национальной государственной телерадиокомпании Республики Беларусь».

З 2009 года Юрый Азаронак кіраваў тэлеканалам для глухіх і людзей са слабым слыхам «Жэст-ТБ». Пазней працаваў у аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей Упраўлення справамі Прэзідэнта Беларусі.

Сям’я Брат дзяржаўнага службоўца Віктара Азаронка і бацька прапагандыста Рыгора Азаронка.

Узнагароды Прыз Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі «За пэўнасць маральным ідэалам у кінамастацтве» за фільм «Духоўная вайна» (2006); Прэмія прэзідэнта «За духоўнае адраджэнне» за стварэнне аўтарскай тэлепраграмы «Канспіралогія» (2005). Званне Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь (2007).

Крыніцы

Спасылкі Азаренка опять бьют по лицу Профіль на праекце «Хто ёсць хто ў РБ»

Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Рэжысёры Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Супрацоўнікі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Нарадзіліся ў Віцебскай вобласці Катэгорыя:Прапагандысты Беларусі Катэгорыя:Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС