Кевін Трап (; нар. 8 ліпеня 1990, Мерцыг, Германія) — нямецкі футбаліст, брамнік франкфурцкага «Айнтрахта» і нацыянальнай зборнай Германіі.

Кар’ера Трап пачаў сваю прафесійную кар’еру ў клубе «Кайзерслаўтэрн», дэбютаваўшы ў камандзе 9 жніўня 2008 года ў матчы Кубка Германіі супраць «Карл Цэйса».

Пасля вылету клуба з Бундэслігі ў 2012 годзе Трап далучыўся да франкфурцкага «Айнтрахта», сума трансферу склала 1,5 млн еўра. Пагадненне іграка з клубам разлічана да 30 чэрвеня 2016 года. У новым клубе Кевін здолеў выцесніць са складу брамніка Ока Нікалава, а таксама зрабіў вялікі ўнёсак на моцныя выступы клуба, які скончыў першы этап чэмпіянату на чацвёртым месцы.

8 ліпеня 2015 года падпісаў пяцігадовы кантракт з французскім клубам «Пары Сен-Жэрмен». Спачатку быў асноўным брамнікам парыжан, поты стаў саступаць месца ў аснове Альфонсу Арэала. У жніўні 2018 года на правах арэнды вярнуўся ў «Айнтрахт»«ПСЖ» отдал Траппа в аренду «Айнтрахту». by.tribuna.com, дзе стаў асноўным брамнікам. Па заканчэнні сезона 2018/19 зноў далучыўся да «Пары Сен-Жэрмен», выйграў з ім Суперкубак Францыі, але ў жніўні 2019 года перайшоў у «Айнтрахт» на трывалай асновеТрапп перешел из «ПСЖ» в «Айнтрахт» . by.tribuna.com.

Дасягненні «Пары Сен-Жэрмен»: Чэмпіён Францыі: 2016, 2018 Уладальнік Кубка Францыі (2): 2017, 2018 Уладальнік Кубка французскай лігі (2): 2017, 2018 Уладальнік Суперкубка Францыі (5): 2015, 2016, 2017, 2018, 2019

«Айнтрахт» Франкфурт: Пераможца Лігі Еўропы: 2022

Германія: Уладальнік Кубка канфедэрацый: 2017

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Футбольныя варатары Катэгорыя:Футбалісты Германіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Германіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Кайзерслаўтэрн II Катэгорыя:Ігракі ФК Кайзерслаўтэрн Катэгорыя:Ігракі ФК Айнтрахт Франкфурт Катэгорыя:Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен