Павел Маркаў (нар. ) — беларускі футбаліст, абаронца гомельскага «Лакаматыва».

Клубная кар’ера Выхаванец магілёўскага «Дняпра», з 2009 года пачаў выступаць за дубль клуба, у тым жа годзе дэбютаваў у Вышэйшай лізе. Сезон 2012 правёў у Першай лізе ў арэндзе ў «Полацку». Пасля вяртання ў 2013 годзе гуляў за дубль, а ў сезоне 2014 стаў трывалым іграком асноўнага складу. Пасля вылету магілёўкай каманды ў Першую лігу застаўся ў клубе і праз два гады дапамог яму вярнуцца ў эліту, аднак сам пакінуў каманду. У сезоне 2017 выступаў у Першай лізе за гомельскі «Лакаматыў», які пакінуў у снежні таго ж года.

У пачатку 2018 года паслядоўна праходзіў прагляд у «Дняпры», «Крумкачах» і «Лідзе», у выніку ў сакавіку стаў іграком мікашэвіцкага «Граніта». У ліпені 2018 года вярнуўся ў «Лакаматыў», дзе на працягу трох гадоў быў іграком стартавага складу.

У ліпені 2021 года перайшоў у магілёўскі «Дняпро». Замацаваўся ў стартавым складзе каманды, у сезоне 2022 гуляў з ёй у Вышэйшай лізе. У снежні 2022 года падоўжыў кантракт з магілёўскім клубам.

У лютым 2024 года пакінуў «Дняпро» і неўзабаве стаў трэніравацца з гомельскім «Лакаматывам». У красавіку 2024 года афіцыйна папоўніў склад гомельскай каманды.

Дасягненні Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2009

Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2009 Д1 Дняпро 1 0 2011 дубль Дняпро 32 1 2012 Д2 Полацк 21 0 2013 дубль Дняпро 31 3 2014 Д1 Дняпро 29 1 2015 Д2 Дняпро 27 1 2016 Д2 Дняпро 19 4 2017 Д2 Лакаматыў 27 1 2018 (1) Д2 Граніт 12 1 2018 (2) Д2 Лакаматыў 14 1 2019 Д2 Лакаматыў 28 5 2020 Д2 Лакаматыў 26 5 2021 (1) Д2 Лакаматыў 14 1 2021 (2) Д2 Дняпро 19 0 2022 Д1 Дняпро 26 1 2023 Д2 Дняпро 23 2

Крыніцы

Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Полацк Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы