Арцём Галяк (нар. , ) — беларускі футбаліст, нападнік. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам гомельскага «Лясгаса».
Клубная кар’ера Выхаванец калінкавіцкага футбола, у 2011—2012 гадах навучаўся таксама ў пастаўскай акадэміі ПМЦ. З 2012 года пачаў выступаць за дубль мазырскай «Славіі». Пасля вылету «Славіі» ў Першую лігу ў сезоне 2014 трэніраваўся з асноўнай камандзе, 26 ліпеня 2014 года дэбютаваў у яе складзе ў матчы Кубка Беларусі супраць «Гомельчыгунтранса» (1:2). Другую палову сезона 2014 правёў у арэндзе ў Другой лізе ў калінкавіцкай «Вертыкалі».
У першай палове 2015 года зноў выступаў за дубль мазыран, а ў жніўні 2015 года быў аддадзены ў арэнду ў клуб Першай лігі «Гомельчыгунтранс». У сезоне 2016 з 9 галамі стаў найлепшым бамбардзірам дубля «Славіі». У сакавіку 2017 года падоўжыў кантракт з мазыранамі і стаў прыцягвацца да асноўнай каманды, але так і не згуляў за яе і ў ліпені таго ж года пакінуў Мазыр. У верасні 2017 года далучыўся да наваполацкага «Нафтана», у складзе якога 17 верасня дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча з «Нёманам» (3:2).
Па выніках сезона 2017 «Нафтан» страціў месца ў Вышэйшай лізе, і ў пачатку 2018 года Галяк праходзіў прагляд у «Славіі», аднак не падышоў і пачаў сезон у складзе мікашэвіцкага «Граніта».
У студзені 2019 года быў на праглядзе ў гомельскім «Лакаматыве», аднак сезон пачаў у складзе светлагорскага «Хіміка». Гуляў за гэты клуб да лета 2020 года.
У пачатку 2021 года далучыўся да калінкавіцкай «Вертыкалі» ў Другой лізе, дзе стаў галоўным трэнерам. У 2023 годзе перайшоў на пасаду галоўнага трэнера ў гомельскі «Лясгас».
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2012 дубль Славія 10 0 2013 дубль Славія 26 1 2014 (1) Д2 Славія 0 0 2014 (2) Д3 Вертыкаль 3 0 2015 (1) дубль Славія 14 3 2015 (2) Д2 Гомельчыгунтранс 10 0 2016 дубль Славія 13 9 2017 (1) дубль Славія 9 2 2017 (2) Д1 Нафтан 6 0 2018 Д2 Граніт 28 4 2019 Д2 Хімік 24 1 2020 (1) Д2 Хімік 10 0 2021 Д3 Вертыкаль 1 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Вертыкаль Калінкавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Лакаматыў Гомель Катэгорыя:Ігракі ФК Нафтан Катэгорыя:Ігракі ФК Граніт Мікашэвічы Катэгорыя:Ігракі ФК Хімік Светлагорск Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ФК Вертыкаль Калінкавічы