Тадэ́вуш Далэ́нга-Масто́віч (таксама Тадэ́вуш Даленга-Масто́вічДаленга-Мастовіч Т. Пракурорка // Полымя. — 2018. — № 1.; , псеўданім: Т. М.; ) — польскі пісьменнік, журналіст.

Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў сям'і Стэфана і Станіславы з Патаповічаў Мастовічаў у мястэчку Глыбокае Дзісенскага павета. Бацька быў адвакатам у Глыбокім.

Бацька Тадэвуша арандаваў маёнтак, дзе вёў узорную гаспадарку, якая лічылася адной з лепшых у акрузе. Успаміны пра дзяцінства, якое прайшло ў атмасферы дабрабыту і спакою, і пра асяроддзе, у якім жыла мясцовая шляхта, ляжаць у аснове многіх аповесцяў Т. Далэнга-Мастовіча.

Глыбоцкі дом Мастовічаў быў на вуліцы Беразвецкай, згарэў у час Другой Сусветнай вайны.

Пачатковую адукацыю атрымаў дома, потым вучыўся ў Віленскай гімназіі, якую скончыў у 1915 г. Падчас вучобы ў гімназіі ўдзельнічаў у нелегальных патрыятычных арганізацыях. Падчас вучобы ў Кіеўскім універсітэце быў членам Польскай ваеннай арганізацыі. Падчас польска-савецкай вайны, у 1919 годзе Тадэвуш Мастовіч добраахвотнікам пайшоў у польскую армію, дзе служыў да 1922 года.

З 1922 жыў у Варшаве, у 1922—1926 супрацоўнік газеты «Rzeczpospolita», займаўся літаратурнай творчасцю. Пачынаючы з 1925 года на старонках гэтай газеты з’яўляюцца артыкулы і фельетоны, падпісаныя псеўданімам Т.М. У тым жа 1925 з’яўляюцца і першыя апавяданні. У 1926 пісаў пад новым псеўданімам — Далэнга. У гэты час пачынаецца яго кар’ера як журналіста, фельетаніста, пісьменніка. Тадэвуш Далэнга-Мастовіч актыўна выступаў супраць рэжыму санацыі, у з’едлівых гумарэсках выкрываў антыдэмакратычную дзейнасць уладаў, за што аднойчы быў схоплены на вуліцы і жорстка збіты.

Падчас 2-й сусветнай вайны Далэнга-Мастовіч паблізу румынскай граніцы арганізаваў міліцыю, якая ў адсутнасць улады забяспечвала грамадскі парадак і бяспеку жыхароў мястэчка Куты. Трагічна загінуў у верасні 1939 г. пры невядомых акалічнасцях. Па адной з версій, пры выездзе з мястэчка ён быў ва ўпор расстраляны савецкім салдатам.

Творчасць Пісаў на польскай мове. У 1924 пачаў пісаць вялікія творы. Шырокую вядомасць прынёс раман «Кар’ера Мікадзіма Дызмы» (1932) — вострая сатыра на грамадска-палітычнае жыццё Польшчы часоў рэжыму Юзафа Пілсудскага. У 1932-33 надрукаваныя аповесці «Балванчыкі» (1932), «Пракурорка» (Prokurator Alicja Horn, 1933) — у творах дадзеная характарыстыка палітычных з’яў тагачаснай Польшчы, жыцця мяшчанскага асяроддзя. Аўтар раманаў «Браты Дальч і Ко» (1933), «Свет пані Маліноўскай» (1934), «Знахар» (1937), «Прафесар Вільчур» і «Дзённік пані Ганкі» (1939).

У 1934 пачынаецца супрацоўніцтва Тадэвуша Далэнга-Мастовіча з кінематографам. Да 1939 з 16 яго твораў было экранізавана 8. Найбольш папулярныя творы-сцэнарыі для фільмаў: «Іх дзіця», «Тры сэрцы», «Прафесар Вільчур».

Ушанаванне памяці

У 1978 г. рэшткі Тадэвуша Далэнга-Мастовіча былі перапахаваны ў Варшаве на Павонзках.

У Глыбокім на доме № 2 па вул. Савецкай у памяць Т. Далэнга-Мастовіча ўстаноўлена мемарыяльная дошка.

Беларускія пераклады Першым творам Далэнгі-Мастовіча, перакладзеным на беларускую мову, стаў раман «Знахар». У 2016 годзе ён выйшаў у электроннай серыі «Калекцыя ПрайдзіСвета» ў перакладзе Марыны Казлоўскай, Марыі Пушкінай, Марыны Шоды і Ганны Янкуты.

У 2017 годзе выйшла кніга «Кар’ера Нікадыма Дызмы» ў перакладзе Інэсы Кур’ян і Наталлі Кучмель з удзелам Алеся Емяльянава.Навуковае даследаванне класікі польскай літаратуры пачатку XX ст. з узорным перакладам : Тадэвуш Далэнга-Мастовіч «Кар’ера Нікадыма Дызмы» / Цэнтр лінгвакраіназнаўства «Студыя-Мовія», Лабараторыя літаратурнага перакладу ; навуковы рэдактар Інэса Кур’ян ; пераклад з польскай мовы: Інэса Кур’ян, Наталля Кучмель, з удзелам Алеся Емяльянава. — Мінск : ІВЦ Мінфіна, 2017. — 371, с. — ISBN 978-985-7168-65-1 // Кніжны летапіс. — 2018. — № 3. — С. 101, запіс 2435.

Раман «Пракурор Аліцыя Горн» Вераніка Бандаровіч пераклала на беларускую мову ў 2017 годзе. У беларускім перакладзе ён атрымаў назву «Пракурорка» і ў пачатку 2018 года быў апублікаваны ў часопісе «Полымя».Бандаровіч В. Пераклад фемінітываў у рамане Тадэвуша Далэнгі-Мастовіча Prokurator Alicja Horn праз прызму гендарных стэрэатыпаў // Acta Albaruthenica. — 2020. — Т. 20. — С. 159—168. — DOI: 10.32612/uw.18988091.2020.20.pp.159–168.

У 2021 годзе ў № 2—3 «Полымя» быў апублікаваны пераклад рамана «Кар’ера Нікадыма Дызмы», выкананы Алесем Емяльянавым-Шыловічам.Каўрус А. Напісанае чытаем // Роднае слова. — 2021. — № 7. — С. 51—53. У 2023 годзе гэты пераклад выйшаў асобнай кнігай пад назвай «Кар’ера Мікадзіма Дызмы».

Літаратура Даленга-Мастовіч Тадэвуш // Энцыклапедыя ЛіМ. — Мн., 1984—1987. — Т. 1-5., 3 т. Кулажанка Л., Мальдзіс А., Сачанка С. Літаратурныя мясціны Беларусі: Краязн. даведнік: У 3 кн. Кн. 1.: Брэсц., Віцеб. і Гомел. вобл. — Мн.: БелЭн, 2000. — 288 с. Ермалёнак В. А. Тадэвуш Даленга-Мастовіч // Памяць: гіст.-дакум. хроніка Глыбоцкага раёна. — Мн.: БелЭн, 1995. — 454 с.: іл. Спасылкі

Прыдзвінскі край: гісторыя і сучаснасць — Тадэвуш Даленга-Мастовіч

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Глыбоцкім раёне Катэгорыя:Польскамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі Польшчы