Юзаф Маралёўскі (, ; , мяст. Гарадок, цяпер у Віцебскай вобласці — , Старая Весь, Падкарпацкае ваяводства, Польшча) — паэт, педагог.

Біяграфія Скончыў клас рыторыкі ў Аршанскім езуіцкім калегіуме (1790). 8 жніўня 1790 г. далучыўся да Таварыства Ісуса і паступіў у полацкі навіцыят (1790—1792). Вывучаў французскую мову ў Полацкім (1792—1793) і рыторыку ў Аршанскім (1793—1794) езуіцкіх калегіумах. З 1794 года выкладаў у езуіцкіх калегіумах Мсціслава (1794—1795), Магілёва (1795—1796), Оршы (1796—1797).

У 1797 г. вяртаецца ў Полацкі езуіцкі калегіум, дзе вывучае філасофію (1797—1799) і тэалогію (1800—1804), а таксама выкладае філасофію (1799—1800) і французскую мову (1800—1802 і 1803—1804). У 1804—1810 гг. — выхавацель езуіцкага пансіёна, прафесар паэзіі і рускай мовы ў Санкт-Пецярбургу. 15 жніўня 1810 г. склаў апошнія зарокі і прыступіў да працы ў Оршы. Прафесар рыторыкі і прэфект манастырскай бібліятэкі (1810—1814).

З 1814 па 1816 гг. — намеснік правінцыяла Беларускай правінцыі Таварыства Ісуса Вінцэнція Тыванкевіча і дарадца правінцыі. У 1816—1818 гг. працуе ў Полацкай езуіцкай акадэміі. З 1818 па 1820 гг. — у калегіуме ў Раманаве, што на ВалыніCatalogs SJ 1774—1829. Russiae. .

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) накіраваўся ў Аўстрыйскую дзяржаву. З 10 студзеня 1822 г. — намеснік (socius) правінцыяла Галіцкай правінцыі Таварыства Ісуса, а з 1 кастрычніка 1828 г. па 4 студзеня 1835 г. — рэктар езуіцкага калегіума ў Тынцы і Новым Сончы (сюды ў 1831 г. пасля знішчальнага пажару была перанесена тынецкая езуіцкая пляцоўка). У 1835 г. пераехаў на працу ў Старую Весь, дзе з 23 лістапада 1836 г. па 17 лістапада 1840 г. працаваў рэктарам калегіумаCATALOGI SOCIORUM ET OFFICIORUM PROVINCIAE GALICIANAE SOCIETATIS JESU EX ANNIS 1821—1832. — p. 171. Catalogs SJ 1829—1853. Austriaciae-Galicianae. .

Памёр і пахаваны ў Старой Весі 12 жніўня 1845 г.Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820—1905. Cz. 2. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. — s. 676.

Творчасць Пісаў на польскай, лацінскай, рускай мовах. Друкаваўся ў часопісах «Полацкі штомесячнік», «Вестник Европы». Творчасць Ю. Маралёўскага выяўляла характэрныя рысы літаратуры часоў пераходу ад класіцызму да рамантызму. Адначасова з класіцыстычнымі трэнамі, элегіямі, эпіграмамі, панегірыкамі, наследаваннямі Гарацыю пісаў у перадрамантычным стылі лірычныя песні, у якіх з агульнагуманістычных і хрысціянскіх пазіцый разважаў пра выхаваўчае значэнне паэзіі. Выказваў замілаванне прыродай і родным краемBrown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown; przeł. W. Kiejnowskiego. — Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. — s. 287—288..

Працы Morelowski, Józef. Treny i sen : poezje Józefa Morelowskiego napisane w roku ostatniego rozbioru Polski 1795. — Kraków : KTOL, 1910.

Літаратура

Маралёўскі Юзаф // Мысліцелі і асветнікі Беларусі: энцыклапедычны даведнік / Гал. рэд. Б. І. Сачанка і інш. — Мн., 1995. — С. 490. Мархель, У. І. Юзаф Маралёўскі // Памяць: Гарадоцкі р-н: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Уклад. С. І. Садоўская; рэдкал. Н. А. Бурунова і інш. — Мн., 2004. — С. 154. Brown, J. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego / J. Brown; przeł. W. Kiejnowskiego. — Poznań : w komisie i czcionkami L. Merzbacha, 1862. — 501 s. Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1773—1905. Cz. 1 : 1773—1820. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1907. — 517 s. Załęski, S. Jezuici w Polsce. T. 5, Jezuici w Polsce porozbiorowej 1820—1905. Cz. 2. — Kraków: W.L. Anczyc i sp, 1906. — s. 518—1300.

Катэгорыя:Паэты Расійскай імперыі Катэгорыя:Польскамоўныя паэты Катэгорыя:Рускамоўныя паэты Катэгорыя:Лацінамоўныя паэты