«The Rolling Stones» (Ролінг Стоўнз) — брытанскі рок-гурт. Адзін з найвялікшых гуртоў у гісторыі рок-музыкі.

Гісторыя

Заснаваны ў 1962 годзе ў Лондане. Назва была абрана паводле песні Мадзі Уотэрса «Rollin’ Stone». У першы склад уваходзілі вакаліст Мік Джагер, гітарысты Кіт Рычард і Браян Джонс, піяніст Іэн Сцюарт, пазней прыйшлі Біл Уаймен (бас-гітара), Чарлі Уотс (ударныя). Дэбютавалі ў 1962 годзе, першы альбом пад назвай «Rolling Stones» выйшаў у 1964 годзе. У другой палове 1960-х гадоў гурт атрымаў міжнароднае прызнанне; росквіт майстэрства прыйшоўся на 1970-я гады. У пачатку 1990-х гадоў музыканты групы, якія даўно сталі культавымі фігурамі, зрабілі беспрэцэдэнтнае турнэ за ўсю гісторыю існавання рок-музыкі. У першыя гады існавання ў рэпертуары пераважалі творы рок-н-рола, песні дуэта Джагер-Рычардс, а з канца 1960-х гадоў — толькі ўласныя песніThe Rolling Stones Through the Ages // Altosaxo, May 4, 2020 .

Выконваюць рознастылёвыя песні — ад кантры да блюза. Музыка «The Rolling Stones» вызначаецца арыгінальнасцю гучання, моцнай энергетыкай, насычанай эмацыянальнасцю, бунтарскімі паводзінамі і тэкстамі песень, гарманічным зліццём непаўторнага голасу Джагера і запамінальных гіпнатычных рытмаў. Група з’яўляецца лідарам сярод рок-музыкантаў па колькасці «залатых», «плацінавых» і «мультыплацінавых» альбомаў.

Гурт выдаў 22 студыйныя альбомы ў Вялікабрытаніі (24 у ЗША) і працягвае дзейнасць да цяперашняга часу.

Дыскаграфія 1964 The Rolling Stones (UK) 1964 England's Newest Hit Makers (USA) 1964 12 X 5 (USA) 1965 The Rolling Stones № 2 (UK) 1965 The Rolling Stones, Now! (USA) 1965 Out of Our Heads (UK/USA) 1965 December's Children (And Everybody's) (USA) 1966 Aftermath (UK/USA) 1967 Flowers (USA) 1967 Between the Buttons (UK/USA/Japan) 1967 Their Satanic Majesties Request 1968 Beggars Banquet 1969 Let It Bleed 1971 Sticky Fingers 1972 Exile on Main St. 1973 Goats Head Soup 1974 It's Only Rock and Roll 1976 Black & Blue 1978 Some Girls 1980 Emotional Rescue 1981 Tattoo You 1983 Undercover 1986 Dirty Work 1989 Steel Wheels 1994 Voodoo Lounge 1997 Bridges to Babylon 2005 A Bigger Bang 2016 Blue & Lonesome 2023 Hackney Diamonds 2026 Foreign Tongues

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Рок-гурты Вялікабрытаніі

Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1962 годзе Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі «Грэмі»