Жутаі́ () — рака ў Паўднёвай Амерыцы, у заходняй частцы Бразіліі, правы прыток ракі Амазонка.

Даўжыня ракі 1200 км. Плошча вадазбору 60 000 км². Сярэдні расход вады 2400 м³/с. Выток ракі і вадазбор цалкам знаходзяцца ў межах Амазонскай нізіны. Рэчышча звілістае. Жыўленне дажджавое. Паводкі адбываюцца ў сакавіку—чэрвені. Рака суднаходная ў ніжнім цячэнні.

Літаратура — С. 453.

Спасылкі Жутаи // «Мегаэнциклопедия Кирилла и Мефодия» megabook.ru Жутаи // Словарь современных географических названий / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. SISTEMA DEL RIO AMAZONAS // Food and Agriculture Organization (FAO) of the United Nations

Катэгорыя:Рэкі Бразіліі Катэгорыя:Прытокі Амазонкі Катэгорыя:Амазонас