Павел Антонавіч Гарошак (сапраўднае прозвішча Гарошчак) (1925—1994) — савецкі ваенны дзеяч. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1943). ПадпалкоўнікНа момант прысваення звання Героя Савецкага Саюза — чырвонаармеец. запасу.
Біяграфія Павел Антонавіч Гарошак (сапраўднае прозвішча — Гарошчык) нарадзіўся 10 чэрвеня 1925 года ў вёсцы Башкірскай АССР РСФСР СССР (цяпер вёска Фёдараўскага раёна Рэспублікі Башкартастан Расійскай Федэрацыі) у сялянскай сям’і. Беларус. Скончыў 7 класаў школы ў суседняй вёсцы . У верасні 1941 года П. А. Гарошак паступіў у Стэрлітамакскую фельчарскую школу, з другога курсу якой ў 1943 годзе быў прызваны ў рады Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі Фёдараўскім райваенкаматам Башкірскай АССР і накіраваны на курсы кулямётчыкаў у Рыжскае пяхотнае вучылішча, якое знаходзілася ў эвакуацыі ў Стэрлітамаке.
У баях з нямецка-фашысцкімі захопнікамі радавы П. А. Гарошак з верасня 1943 года на пасадзе камандзіра кулямётнага разліку ў складзе 1-га мотастралковага батальёна Варонежскага (з 20 кастрычніка 1943 года — 1-га Украінскага) фронту. Удзельнік бітвы за Дняпро. 22 верасня 1943 года перадавыя часткі 69-й брыгады выйшлі да Дняпра і на падручных сродках фарсіравалі раку ў раёне вёскі Цяпер затоплена Канеўскім вадасховішчам. Чаркаскай вобласці Украінскай ССР і занялі плацдарм на правым беразе. У перадавой групе быў і радавы Гарошак. Да сямі гадзін раніцы фарсіраваў Дняпро ўвесь 1-ы мотастралковы батальён. Немцы паспрабавалі ліквідаваць плацдарм, кінуўшы ў бой вялікую колькасць пяхоты, танкі і авіяцыю. Але да чатырох гадзін вечара ўсе атакі праціўніка, былі адбітыя. У ходзе бою быў цяжка паранены санінструктар батальёну. Павел Антонавіч застаўся адзіным на плацдарме медыкам і таму быў пераведзены ў . За шэсць гадзін баявых дзеянняў радавы Гарошак аказаў дапамогу 26 байцам і камандзірам, вынес з зоны абстрэлу 32 параненых салдата са зброяй. Калі абстаноўка патрабавала, радавы Гарошак браўся за аўтамат, знішчыўшы за час бою 9 нямецкіх салдат.
У наступным Павел Антонавіч удзельнічаў у баях на і ў вызваленні сёлаў і Малы Букрын. У кастрычніку 1943 года 69-я механізаваная брыгада была ўтойліва перакінутая на і прымала ўдзел у . 17 лістапада 1943 года указам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР чырвонаармейцу Гарошку Паўлу Антонавічу было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Па патрабаванні батальённага ваенурача радавы П. А. Гарошак так і застаўся санітарам. У гэтай пасадзе ён удзельнічаў і ў . У канцы снежня 1943 года Паўла Антонавіча адкамандзіравалі на вучобу ў , якое ён скончыў у 1945 годзе.
Пасля вайны малодшы лейтэнант П. А. Гарошак яшчэ год служыў у . У 1946 годзе ён звольніўся ў запас. Жыў у горадзе-героі Мінску. У 1951 годзе скончыў Мінскі юрыдычны інстытут. Працаваў у міністэрстве дзяржаўнага кантролю Беларускай ССР, затым у Камітэце дзяржаўнай бяспекі Беларусі. У Сеціве часта сустракаецца інфармацыя, што перад выхадам на пенсію падпалкоўнік запасу П. А. Гарошак займаў пасаду міністра юстыцыі БССР, але гэты факт з’яўляецца шырока распаўсюджанай памылкайИстория в лицах . 19 кастрычніка 1994 года Павел Антонавіч памёр. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках горада Мінска Рэспублікі Беларусь.
Узнагароды Медаль «Залатая Зорка» (17.11.1943). Ордэн Леніна (17.11.1943). Ордэн Айчыннай вайны 1 ступені (1985). Ордэн Чырвонай Зоркі — двойчы (05.10.1943; ??). Медалі.
Памяць Мемарыяльная дошка ў гонар Героя Савецкага Саюза П. А. Гарошка ўстаноўлена на будынку медыцынскага вучылішча ў горадзе Стэрлітамаку Рэспублікі Башкартастан. Імя Героя Савецкага Саюза П. А. Гарошка ўвекавечана на мемарыяле ў ў горадзе Уфе Рэспублікі Башкартастан.
Літаратура
Пайвин И. Через Днепр //Славные сыны Башкирии. Кн.3. Уфа, 1968.
Дакументы № в базе данных , , ,
Спасылкі
Катэгорыя:Міністры юстыцыі БССР Катэгорыя:Падпалкоўнікі СССР Катэгорыя:Удзельнікі бітвы за Дняпро