Дзмі́трый Уладзі́міравіч Камба́раў (; нар. , , СССР) — расійскі футбаліст (абаронца і паўабаронца) і трэнер. Ігрок нацыянальнай зборнай Расіі (2012—2018). Брат-блізнюк Кірыла Камбарава. Удзельнік чэмпіянату свету 2014 года і чэмпіянатаў Еўропы 2012 і 2016 гадоў.
У цяперашні час працуе галоўным трэнерам санкт-пецябургскай «Зоркі».
Клубная кар’ера «Дынама» Дзмітрый разам са сваім братам-блізнюком Кірылам пачалі трэніравацца ў дзіцячай футбольнай школе маскоўскага «Спартака», пакуль не перайшлі ў футбольную школу маскоўскага «Дынама» з-за сваркі с трэнерам. З 2004 года яны сталі гуляць за дубль «бела-блакітных»Брат-2: близнецов Комбаровых в «Динамо» различают по родинке. izvestia.ru. 13 ліпеня 2005 года Дзмітрый дэбютаваў у асноўным складзе клуба ў матчы Кубка Расіі супраць бранскага «Дынама».
«Спартак» У жніўні 2010 года пачаліся перамовы з нагоды пераходу абодвух братоў Камбаравых у маскоўскі «Спартак»Братья Комбаровы перейдут в «Спартак» . championat.ru. Брат Дзмітрыя, Кірыл, адмовіўся каменціраваць чуткі пра трансферК. Комбаров: комментировать буду по факту . championat.ru, аднак 15 жніўня Камбаравы сталі ігракамі «Спартака», сума за трансфер абодвух футбалістаў склала 10 млн долараў«Спартак» заплатит за Комбаровых $ 10 млн . championat.ru.
«Крылы Саветаў» У чэрвені 2019 года пакінуў «Спартак»«Спартак» объявил об уходе Комбарова. by.tribuna.com і неўзабаве далучыўся да самарскіх «Крылаў Саветаў». Застаўся ў камандзе і ў сезоне 2020/21, калі «Крылы Саветаў» выбылі ў ФНЛ, і дапамог самарскаму клубу вярнуць месца ў Прэм’ер-лізе. У чэрвені 2021 года пакінуў «Крылы Саветаў» у якасці сабоднага агента.
Міжнародная кар’ера У лютым 2012 года быў выкліканы ў зборную Расіі на таварыскі матч супраць зборнай Даніі. Выйшаў на поле ў перапынку паміж таймамі.
Трэнерская кар’ера У ліпені 2022 года быў прызначаны галоўным трэнерам санкт-пецябургскай «Зоркі».
Крыніцы
Спасылкі Профіль на афіцыйным сайце «Спартака» Масква
Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Расіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Спартак Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Крылы Саветаў Самара Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Расіі Катэгорыя:Трэнеры ФК Зорка Санкт-Пецярбург