Артэнсія Бусі дэ Альендэ (; ) — чылійская грамадска-палітычная дзяячка, жонка прэзідэнта Чылі Сальвадора Альендэ, першая лэдзі Чылі ў перыяд з 1970 па 1973.

Біяграфія Бусі нарадзілася ў Вальпараіса ў заможнай сям’і марака гандлёвага флоту Чылі. Яна вучылася ва Універсітэце Чылі, дзе атрымала вышэйшую адукацыю як настаўнік гісторыі і геаграфіі. Бусі таксама вывучала статыстыку і працавала бібліятэкарам у Дэпартаменце статыстыкі.

24 студзеня 1939 года, падчас землятрусу ў Сант’яга, знаёміцца з Сальвадорам Альендэ. 17 сакавіка 1940 Бусі выходзіць замуж за яго.

Падчас прэзідэнцтва Альендэ, Бусі часта суправаджала мужа падчас паездак у розныя рэгіёны Чылі, а таксама за мяжу. Як першая лэдзі, яна займалася арганізацыяй дастаўкі гуманітарнай дапамогі і дабрачыннасцю.

Пасля ваеннага перавароту 1973 года, у выніку якога быў зрынуты яе муж Сальвадор Альендэ, Бусі эмігравала ў Мексіку. У эміграцыі стала вядомым грамадскай дзеячкай, адным з лідараў чылійскай апазіцыі ў выгнанні. Яна разгарнула міжнародную кампанію, накіраваную супраць дыктатарскага рэжыму Аўгуста Піначэта, выстаўляла сваю кандыдатуру на выбарах рэктара Універсітэта Глазга ў 1977 годзе.

24 верасня 1988 года, пасля 15 гадоў выгнання, яна вярнулася ў Чылі і ўзначаліла Фонд Сальвадора Альендэ. Памерла ў Сант’яга ва ўзросце 94 гадоў. Астанкі Бусі пахаваны на тэрыторыі былога Нацыянальнага кангрэса.

Спасылкі La familia Allende. Hortensia Bussi Soto. Большая Советская энциклопедия — Бусси де Альенде

Катэгорыя:Мужы і жонкі прэзідэнтаў