Водлвозера () — возера-вадасховішча ў Еўрапейскай частцы Расіі, на паўднёвым усходзе Рэспублікі Карэлія, у Пудажскім раёне, на тэрыторыі Волдвозерскага нацыянальнага парка. У 1934 годзе было пераўтворана ў вадасховішча.

Плошча паверхні возера 332Водлозеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (334Водлозеро // Словарь «География России» / Главный редактор А. П. Горкин. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998., 322Водохранилище Водлозеро (Водло, Вод, вдхр Водлозеро) // Государственный водный реестр РФ) км². Даўжыня 36,2 км, найбольшая шырыня 15,9 км. Даўжыня берагавой лініі 232 км. Найбольшая глыбіня 16,3 м, сярэдняя — 2,8 м. Аб’ём вады ў возеры 0,91 км³. Плошча вадазбору 5290 км². Мінералізацыя вады менш за 30 мг/л. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Берагавая лінія звілістая, з доўгімі мысамі. На возеры 196 астравоў агульнай плошчай 32 км². Замярзае Водлвозера ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — пачатку мая. Асноўны прыток возера — рака Ілекса. Выцякаюць рэкі Вама і Сухая Водла.

Літаратура

Спасылкі Водохранилище Водлозеро (Водло, Вод, вдхр Водлозеро) // Государственный водный реестр РФ Водлозеро // Словарь «География России» / Главный редактор А. П. Горкин. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998. Измайлова А. В. Водлозеро // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Водлозерский национальный парк

Катэгорыя:Азёры Карэліі