Міхаіл Якаўлевіч Сарокін (29 кастрычніка 1910, Абдуліна, Арэнбургская губерня, — 12 снежня 1943) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, камандзір артылерыйскага дывізіёна, маёр, Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія Нарадзіўся 16 кастрычніка (29 кастрычніка па новым стылі) 1910 года ў горадзе Абдуліна цяпер Арэнбургскай вобласці ў сям'і рабочага. Рускі.

Скончыў Куйбышаўскі будаўнічы тэхнікум. Працаваў прарабам, завочна вучыўся ў Куйбышаўскім будаўнічым інстытуце.

У Чырвонай Арміі ў 1932-1934 гадах, 1939 годзе (удзельнічаў у баях з японцамі на рацэ Халхін-Гол) і з 1941 года. У 1941 годзе скончыў Кіеўскае артылерыйскае вучылішча. Член ВКП(б) з 1941 года. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну з красавіка 1942 года.

Камандзір артылерыйскага дывізіёна 118-га артылерыйскага палка (69-я стралковая дывізія, 65-я армія, Цэнтральны фронт) маёр Міхаіл Сарокін у ліку першых у палку пераправіў асабісты склад даручанай яму дывізіёна і прылады праз раку Дняпро каля пасёлка гарадскога тыпу Радуль Рыпкінскага раёна Чарнігаўскай вобласці Украіны.

Адбіваючы варожыя контратакі, артылерыйскі дывізіён маёра Сарокіна М. Я. нанёс праціўніку значны ўрон у жывой сіле і ваеннай тэхніцы, чым садзейнічаў пераправе іншых падраздзяленняў на плацдарм.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 30 кастрычніка 1943 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм маёру Сарокіну Міхаілу Якаўлевічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 1589).

4 снежня 1943 года ў ліку 15-і іншых Герояў 69-й стралковай дывізіі маёру Сарокіну былі уручаныя вышэйшыя ўзнагароды СССР.

12 снежня 1943 года ў адным з баёў за вызваленне Беларусі М. Я. Сарокін загінуў смерцю храбрых. Пахаваны ў вёсцы Васілевічы Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі, а ў 1945 годзе яго прах быў перапахаваны ў горадзе Куйбышаў (цяпер Самара), дзе ўстаноўлены бюст Героя і мемарыяльная дошка.

Узнагароды

Герой Савецкага Саюза (30.10.1943); ордэн Леніна (30.10.1943); ордэн Аляксандра Неўскага (№ 875 ад 17.09.1943); ордэн Айчыннай вайны 2-й ступені (пасмяротна).

Памяць

У горадзе Абдуліна Арэнбургскай вобласці ля будынка ДПТУ-17 усталяваны бюст Міхаіла Сарокіна. Імем Героя Савецкага Саюза Міхаіла Сарокіна названы вуліцы ў Савецкім раёне горада Самара і горадзе Рэчыца Гомельскай вобласці Беларусі.

Спасылкі

Катэгорыя:Артылерысты Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені Катэгорыя:Камандзіры дывізій у Вялікай Айчыннай вайне Катэгорыя:Загінулі ў баях Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Удзельнікі баёў на Халхін-Голе Катэгорыя:Члены КПСС Катэгорыя:Нарадзіліся ў Арэнбургскай вобласці