Куш, або Хуш (, літаральна «цёмны, цемра»The name Cush in the Bible) — імя асабістае і назва краіны ў Старым Запавеце Бібліі.

У кнізе Быцця Куш узгадваецца як краіна, якую абцякае рака Гіхон, што пачынаецца ў раі, і як асабістае імя сына Хама, унука Ноя. У Псаломе 7 таксама аднойчы названы Куш з Веніямінава пакалення. У Старым Запавеце часцяком сустракаюцца назва краіны Куш або кушытаў.

Паводле кнігі Быцця Куш быў братам Міцраіма, Фута і Ханана, якія адпавядалі Егіпту, Лівіі і вобласці Ханаан. Лічыцца, што імя Куша запазычана ад назвы егіпецкага паўднёвага намесніцтва КушГл.: David M. Goldenberg, The Curse of Ham: Race and Slavery in Early Judaism, Christianity, and Islam, 2009. P. 18, якое ў 1070 г. да н. э. набыло незалежнасць і нават некаторы час кантралявала сам Егіпет. Езэкііль паведамляе пра Куш як пра мяжу Егіпта. У Старым Запавеце кушыты звычайна апісваюцца як людзі з адметнай скурай. Напрыклад, Ерамія задаецца пытаннем, ці можа кушыт «перамяніць скуру сваю». Майсей, які пачаў сваю прароцкую дзейнасць у Егіпце, меў жонку-кушытку.

У перакладзе Септуагінты словы былі зменены на . Такім чынам, краіна Куш (акрамя ўзгадкі ў кнізе Быцця) пачала атаесамляцца з Эфіопіяй, а кушыты з эфіопамі. Такое атаясненне захавалася ў многіх пазнейшых перакладах на еўрапейскія мовы, у тым ліку ў рускім «сінадальным» перакладзе 1876 г. і беларускім Беларускага Біблейскага таварыства (выданне 2012 г.). У Эфіопіі гэта стала часткай мясцовай рэлігійнай міфалогііPeter Unseth, Hebrew Kush: Sudan, Ethiopia, or Where?.

У навуцы і тэалогіі рабіліся спробы адасаблення краіны Куш, узгаданай у кнізе Быцця, ад пазнейшых яе узгадак. Франц Дэліч і Роберт Кольдэвей лічылі, што Куш, які абцякае рака Гіхон, можа быць ВавілонамBible Map: Cush - Bible Atlas. Джордж Роўлінсан атаесамляў Куш з ХузестанамKing James Bible Dictionary - Reference List - Cush.

Катэгорыя:Біблейскія імёны Катэгорыя:Біблейскія месцы