HMS А7 — брытанская падводная лодка тыпу А. Пабудавана ў 1904—1905 гадах кампаніяй Vickers, на верфі Бараў-ін-Фёрнас, дзе судна было спушчана 21 студзеня 1905 года. Яна пачала службу ў Каралеўскім флоце 13 красавіка 1905 года.

16 студзеня 1914 года падчас вучэнняў лодка патанула каля Плімута. У выніку затаплення ўвесь экіпаж лодкі загінуў. Было распачата некалькі спроб падняць яе на працягу месяца, але яе карма занадта глыбока апушчана ў глей. На сённяшні дзень каркас лодкі знаходзіцца на ранейшым месцы на глыбіні каля 121 фута (37 м).

У 2014 годзе каманда праекта SHIPS у Плімуце завяршыла археалагічнае даследаванне падводнай лодкі A7, атрымаўшы дазвол Міністэрства абароны Вялікабрытаніі.

Літаратура

Спасылкі A Class Coastal Submarine HMS A7 Okręty podwodne typu A Battlecruisers.co.uk

Катэгорыя:Падводныя лодкі Вялікабрытаніі тыпу A Катэгорыя:Падводныя лодкі Вялікабрытаніі ў Першай сусветнай вайне