Артылеры́йская падрыхто́ўка (Артпадрыхто́ўка) — дзеянні артылерыі, прызначаныя для знішчэння або падаўлення агнявых сродкаў праціўніка, жывой сілы, абарончых збудаванняў і іншых аб’ектаў праціўніка перад наступам сваіх войскаў.

У прусскай (нямецкай) ваеннай справе — Артылерыефарберайтунг ().

Гісторыя

да XIX стагоддзя Артпадрыхтоўка паўстала адначасова з з’яўленнем у войсках дастаткова мабільных артылерыйскіх гармат. Апошнія не толькі замянілі кідальную тэхніку, але і пашырылі тактычныя магчымасці войскаў.

У Еўропе элементы артпадрыхтоўкі з’явіліся ў XIV—XVI стст. Перад пачаткам наступлення, пазіцыі праціўніка апрацоўваліся артылерыйскім агнём ядрамі і шрапнеллю. Знішчалася жывая сіла праціўніка; руйнаваліся абарончыя пабудовы: крэпасці, сцены, вежы.

XX стагоддзе Развіццё абарончай тактыкі і тэхналогіі разам з развіццём сродкаў знішчэння праціўніка, а таксама пераход да пазіцыйнай формы абароны значна павялічыў значэнне артпадрыхтоўкі. Пры гэтым у ваеннай справе ўжо з’явіўся і ўмацаваўся тэрмін «артпадрыхтоўка».

Першая сусветная У Першую сусветную вайну, пачынаючы з 1915 года, артпадрыхтоўка шырока выкарыстоўвалася для прарыву пазіцыйнага фронту. Час артпадрыхтоўкі вар’іраваўся ад некалькіх гадзін да некалькіх сутак. Аднак, пры існуючай тактыцы бою (так званых «хваляў»), нават шматдзённая артпадрыхтоўка не забяспечвала падаўленне агнявых кропак на ўсёй глыбіні абароны.

У 1916 годзе быў выкананы пераход да групавой тактыкі прарыву эшаланаванай абароны праціўніка. Артпадрыхтоўка вялася паэшалонна, і вялася ўжо з удзелам артылерыі суправаджэння.

Пры агульнавайсковай тактыкі бою артпадрыхтоўка праводзілася усімі родамі войскаў, таксама з выкарыстаннем мінамётаў, дульных гранатамётаў, танкавых гармат.

Другая сусветная У Другой сусветнай вайне, артпадрыхтоўка праводзілася больш інтэнсіўна, але з меншай працягласцю: ад некалькіх дзясяткаў хвілін да некалькіх гадзін.

З 1942 года ў Чырвонай Арміі артпадрыхтоўка стала адным з этапаў артылерыйскага наступу.

Да выкарыстоўванай зброі дадалася рэактыўная артылерыя ў выглядзе рэактыўнай сістэмы залпавага агню (РСЗА). Масіраваны залп батарэі РСЗА калі не забіваў праціўніка ў зоне паражэння, то значна душыў здольнасць жывой сілы весці супраціў. Авіяцыйная артпадрыхтоўка таксама адыграла немалаважную ролю.

Палітыка Тэрмін «артпадрыхтоўка» перайшоў таксама ў палітычную сферу. «Артпадрыхтоўкай» у палітыцы называюць шэраг інфармацыйна-прапагандысцкіх дзеянняў, накіраваных на ізаляцыю боку праціўніка, паслаблення яго баявога духу.

Палітычная «артпадрыхтоўка» папярэднічае рэальным баявым дзеянням з бокам праціўніка.

Гл. таксама Артылерыйскі наступ

Крыніцы

Катэгорыя:Ваеннае майстэрства Катэгорыя:Артылерыя