Гіхон, або Геон () — біблейская рака, што выцякае з рая. Мяркуецца, што назва паходзіць ад дзеяслова «вырывацца наперад»The amazing name Gihon. Звычайна гэты дзеяслоў дапасуецца да рэк, што вырываюцца з зямлі, або да дзіцяці падчас працэсу нараджэння.
У кнізе Быцця паведамляецца, што гэта адна з 4 рэк, якія бяруць пачатак у раі, яна абцякае краіну Куш. Тэолагі і гісторыкі імкнуліся атаясняць Гіхон з Нілам, Блакітным Нілам, пратокай ракі Еўфрат і іншымі рэкаміГде находился библейский рай? , што існуюць або існавалі на самой справе. Аднак пытанне аб магчымай лакалізацыі ракі Гіхон і краіны Куш застаецца спрэчным.
Назвы Гіхон і Геон пазней выкарыстоўваліся ў тапаніміцы і найменні архітэктурных пабудоў. Так, у Кедронскай даліне існавала крыніца ГіхонDiscovering the World of the Bible, у якой Марыя паласкала пялёнкі маленькага Ісуса.
Катэгорыя:Біблейскія месцы Катэгорыя:Выдуманая геаграфія