Аляксандр Аляксеевіч Ганчароў () — беларускі архітэктар.

Біяграфія Нарадзіўся 18 мая 1948 года ў г. Ламаносаў Ленінградскай вобласці РСФСР.

Скончыў у 1971 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1971 года працаваў ў Інстытуце «Белпрампраект» (галоўны архітэктар праектаў). З 1989 года па цяперашні час узначальвае персанальную творчую майстэрню. Выкладаў на архітэктурным факультэце БДПА.

Член Саюза архітэктараў БССР з 1975 года. Член КПСС з 1979 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць

Асноўныя работы: будынкі Мінскага завода халадзільнікаў (1972), завода аптычнага шкла ў Лідзе (1984), комплекс Інстытута будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда Беларусі (1982), будынкі Мінскага навукова-вытворчага аб’яднання «Цэнтр» (1986, усе ў сааўт.) у Мінску; БелАЗ (1976, у сааўтарстве) і канструктарска-даследчая база БелАЗа ў Жодзіне (1976), маторны завод у г. Стоўбцы (будаваўся з 1990, у сааўтарстве), вытворча-складская база ТДА «Віталюр» на аўтамагістралі Мінск — нацыянальны аэрапорт «Мінск» (2003), прыгранічны грузавы тэрмінал «Казловічы-2» у г. Брэсце (2006); навучальна-трэніровачная база фрыстайлу са спартыўна-аздараўленчым комплексам у г. Мінску.

Узнагароды Узнагароджаны дыпломам СА СССР за дыпломную працу «Падшыпнікавы завод у г. Маладзечна» (1971); дыпломам і заахвочвальнай прэміяй на аглядзе творчых дасягненняў савецкай архітэктуры 1973—1977 гг. (Масква, 1978); медалём «За працоўную доблесць» (1977); граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1980); дыпломамі на рэспубліканскіх аглядах лепшых твораў года (1978, 1982, 1991); дыпломамі нацыянальных фестываляў архітэктуры (1999, 2003).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Супрацоўнікі Белпрампраекта Катэгорыя:Архітэктары Жодзіна Катэгорыя:Члены Беларускага саюза архітэктараў