Лідзія Іосіфаўна Анікіна () — беларускі архітэктар. Жонка архітэктара Віктара Анікіна.

Біяграфія Нарадзілася 24 чэрвеня 1917 года ў г. Растоў-на-Доне.

Скончыла ў 1941 годзе Ленінградскі інжынерна-будаўнічы інстытут. У 1941 і 1944—1945 гадах працавала ў г. Растоў-на-Доне, у 1942—1944 гадах у Цюмені (мастак-пастаноўшчык у Гарадскім драматычным тэатры, мастак у абласной газеце «Чырвоны сцяг»). У 1946—1960 гадах — у Вільні, галоўны архітэктар праектаў у Літдзіпрагарбудзе. З 1960 года — у інстытуце «Белдзяржпраект», з 1969 года — у «Мінскграмадзянпраекце» (у 1973—1978 гадах — галоўны архітэктар праектаў).

Член Саюза архітэктараў СССР з 1949 года. Жыла ў Мінску.

Памерла 14 студзеня 2007 года ў г. Петах-Тыква (Ізраіль).

Творчасць

Асноўныя творы ў Вільні: прыбудова корпуса да Рускага драматычнага тэатра, праект моста імя Чарняхоўскага цераз р. Вілія, праект лесвіцы для па вул. Кам’яўніма (, цяпер — вул. Піліма), будынкі раённых камітэтаў КП(б) Літвы, праект планіроўкі і забудовы Дома адпачынку ў раёне , праекты жылых дамоў на рагу вул. Капсука (, цяпер Ёгайлас) і Яўніма, вул. М. Валанчаус () і Сувалку (), вул. Дую, вул. В. Кудзіркас (), праектнае заданне жылога дома завода электралічыльнікаў на рагу вул. Капсука і П. Цвіркас (, цяпер Паменкальнё) з крамай-салонам «Дайле», комплекс жылых дамоў па вул. Музейнай (у аўтарскім калектыве), мемарыяльны комплекс загінулым воінам у раёне Антокаль (Антакальніс)Аникин Виктор Иванович, Заслуженный архитектор БССР Аникина Лидия Иосифовна, жена Аникина В. И. — архитектор.

Асноўныя работы ў Беларусі (усе ў суаўтарстве): 154-кватэрны жылы дом па Маскоўскай (1967), жылыя дамы з крамамі і ўстановамі абслугоўвання ў Мінску, Салігорску, Светлагорску, комплексная забудова мікрараёна па вуліцы Чкалава (1967—1972), 9-павярховы 226-кватэрны жылы дом з цэнтральнымі гарадскімі чыгуначнымі касамі і магазінам «Кветкі» па вул. Чкалава (1978, у суаўтарстве) у Мінску; праекты забудовы мікрараёнаў 1 і 2 у Светлагорску (1965—1971) і па вул. Чкалава ў Мінску (1974—1978), забудова навучальнай зоны індустрыяльнага тэхнікума, школы ДТСААФ, прафтэхвучылішча ў Светлагорску (1971), зоны адпачынку з прафілакторыямі і піянерлагерамі Светлагорскага завода штучнага валакна ў в. Чыркавічы пад Светлагорскам (1971), піянерскі лагер «Зубраня» на возеры Нарач (1953—1965, у аўтарскім калектыве), Палац культуры і спорту чыгуначнікаў у Мінску (1978, з інжынерамі Б. П. Шлосбергам, І. А. Петрашкевічам), яго інтэр’еры, перадклубная плошча па вул. Чкалава, вул. Кавальская (1978) у Мінску, праект школы ў в. Сосны Любанскага раёна Мінскай вобласці.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары СССР Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Архітэктары Вільні Катэгорыя:Архітэктары Цюмені Катэгорыя:Архітэктары Растова-на-Доне Катэгорыя:Супрацоўнікі Мінскграмадзянпраекта