Помнік Янку Купалу — помнік у Мінску, размешчаны на галоўнай алеі аднайменнага парку. Складаецца з манументальнай скульптуры — статуі Я. Купалы і фантана «Вянок», размешчанага недалёка.
Пастаўлены ў 1972 г. да 90-годдзя з дня нараджэння паэта (скульптары А. Анікейчык, А. Заспіцкі, Л. Гумілеўскі, Дзяржаўная прэмія БССР 1974 г.; архітэктары Ю. Градаў, Л. Левін).
Апісанне На гарызантальным пастаменце — гранітнай глыбе — устаноўлена бронзавая фігура паэта. Вышыня скульптуры складае 7 м. Пясняр у накінутым па плечы паліто апіраецца на посах. Ва ўсёй яго постаці, у выразе твару падкрэслены рамантычная ўзнёсласць, скіраванасць у будучыню, высакароднасць і чалавечая абаяльнасць. Каля ног паэта прабіваецца крыніца, а побач з ёй раскінула цяжкае бронзавае лісце казачная папараць-кветка.
Літаратура
Катэгорыя:Парк імя Янкі Купалы Катэгорыя:1972 год у Мінску Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Юрыя Градава Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Леаніда Левіна Катэгорыя:Помнікі Янку Купалу Катэгорыя:Помнікі Мінска Катэгорыя:Творы Анатоля Анікейчыка Катэгорыя:Творы Андрэя Заспіцкага Катэгорыя:Творы Льва Гумілеўскага