Ігар Дзмітрыевіч Белагорцаў (, Барнаул — , Мінск) — беларускі архітэктар, педагог. Кандыдат архітэктуры (1943), прафесар (1970).
Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і тапографа Дзмітрыя Мікалаевіча Белагорцава і настаўніцы. Скончыў у 1932 годзе Сібірскі інстытут арганізацыі тэрыторыі ў Омску, у 1941 годзе завочна інстытут замежных моў у Маскве, у 1936—1939 гадах завочна вучыўся у Маскоўскім эканамічным інстытуце. Працаваў па спецыяльнасці ў Якуцку, Барнауле, з 1936 года ў Новасібірску, у 1943—1945 гадах начальнікам абласнога аддзела па справах архітэктуры. Адначасова выкладаў у тэхнікуме ў Якуцку, на курсах у Барнауле, Новасібірскім філіяле камунальнага інстытута і Сібірскім інжынерна-будаўнічым інстытуце. У канцы 1945 года прызначаны на пасаду начальніка аддзела архітэктуры Смаленскага аблвыканкама. У 1947—1961 гадах выкладаў у педінстытуце. У Смаленску актыўна займаўся краязнаўствам.
3 1956 намеснік дырэктара Інстытута будаўніцтва і архітэктуры АН Беларусі і дацэнт БПІ, з 1966 года заснавальнік і першы рэктар Брэсцкага інжынерна-будаўнічага інстытута, з 1981 года ў Мінскім інстытуце культуры.
Пахаваны на Паўночных могілках у Мінску.
Дзейнасць Даследчык помнікаў Беларусі, старажытнага Смаленска, архітэктуры і горадабудаўніцтва Беларусі. Работы: распрацоўка генпланаў Барнаула, Томска (1939, у суаўтарстве), праектаў гарадскіх пасёлкаў, вёсак, паркаў Якуцкай АССР (1932—1934), Смаленскай вобласці (1945—1956) і інш.
Творы Аўтар кніг «Талашкино» (1950), «Архитектурный очерк Смоленска» (1949), «Зодчий Фёдор Конь» (1949), «Смоленск» (у суаўтарстве з Д. Сафінскім, 1952) і шэрагу артыкулаў, апублікаваных у навуковых зборніках, літаратурным альманаху і іншых выданняхСмоленская область: энциклопедия: в 2т. Т.1. Персоналии.- Смоленск, 2001.- С. 24.
Водные ресурсы и некоторые проблемы градостроительства Белорусского Полесья // Проблемы водных ресурсов. Мн., 1981; Районная планировка и региональное расселение. Мн., 1986 (разам з А. Д. Кудзіненкам, В. М. Саламеннікам).
Сям’я У першым шлюбе меў сына Альберта Белагорцава. У другім шлюбе з Валянцінай Іванаўнай Суравай, выкладчыцай па спецыяльнасці інжынера-сантэхніка — сына Руслана Белагорцава (1945—2005), таксама архітэктара, і дачку Яраславу Белагорцаву, у шлюбе Вароніну (1945—1992).
Выбраныя працы
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Рэктары Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта