Ала́н Елізба́равіч Дзаго́еў (; , Беслан, Паўночна-Асецінская АССР, РСФСР, СССР) — расійскі футбаліст, паўабаронца. Заслужаны майстар спорту Расійскай Федэрацыі (2018). Трохразовы чэмпіён Расіі, чатырохразовы ўладальнік Кубка Расіі, чатырохразовы ўладальнік Суперкубка Расіі. Дзевяць разоў уваходзіў у спіс 33 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Расіі.

У 2008—2018 гадах гуляў за зборную Расіі. У яе складзе ўдзельнічаў у чэмпіянаце Еўропы 2012, чэмпіянатах свету 2014 года і 2018 года. Член Клуба Ігара Нета.

Клубная ар’ера Алан Дзагоеў з дзяцінства цікавіўся футболам, ён «выходзіў на палянку каля дома і ганяў мяч»Дзагоев: мне ещё пахать и пахать . championat.com.

ЦСКА Масква У сярэдзіне лістапада 2007 года Дзагоеў перайшоў у маскоўскі ЦСКА. За ЦСКА дэбютаваў 27 студзеня 2008 года ў рамках розыгрышу Кубка Першага канала ў матчы супраць данецкага «Шахцёра», выйшаўшы на замену на 78 хвіліне гульніКубок Первого канала: ПФК ЦСКА — Шахтёр — 1:3 . pfc-cska.com. 26 красавіка 2008 года дэбютаваў у складзе армейцаў у выязным матчы 7-га тура супраць клуба «Прамень-Энергія». 11 мая таго ж года ў сваім першым матчы ў асноўным складзе армейскага клуба ў хатнім паядынку 10-га тура з «Хімкамі» Алан забіў свой першы гол і аддаў 2 галявыя перадачы. Стаў адным з 16 футбалістаў, каму атрымалася забіць у 17 гадоў у вышэйшай лізе чэмпіянату Расіі. Яму было на той момант 17 гадоў 329 дзён.

У маі 2022 года ЦСКА абвясціў аб сыходзе паўабаронцы па заканчэнні сезона 2021/22.

«Рубін» У верасні 2022 года стаў іграком казанскага «Рубіна». Па выніках сезона 2022/23 дапамог камандзе вярнуцца ў Прэм’ер-лігу. Пакінуў клуб у ліпені 2023 года.

«Ламія» У верасні 2023 года падпісаў кантракт з грэчаскай «Ламіяй». Адгуляўшы за каманду толькі 14 хвілін у двух матчах, у лістападзе 2023 года абвясціў пра завяршэнне кар’еры.

Міжннародная кар’ера 29 верасня 2008 года Алан Дзагоеў атрымаў першы выклік у нацыянальную зборнуюХиддинк вызвал Дзагоева и Прудникова . football.ua.

Дасягненні

Клубныя ЦСКА Чэмпіён Расіі: 2013, 2014, 2016 Уладальнік Кубка Расіі: 2008, 2009, 2011, 2013 Уладальнік Суперкубка Расіі: 2009, 2013

«Рубін» Пераможца Першай лігі Расіі: 2023

Заўвагі

Крыніцы

Спасылкі

Профіль на афіцыйным сайце ЦСКА

Катэгорыя:Футбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Расіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Акадэмія Тальяці Катэгорыя:Ігракі ФК ЦСКА Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Рубін Казань Катэгорыя:Ігракі ФК Ламія