Станіслаў Пятровіч Барадаўка (нар. , г. , Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Біяграфія У 1978 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут, у 1999 годзе — Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўны шлях пачаў з пасады майстра Глускага раёна электрычных сетак Бабруйскага прадпрыемства электрычных сетак РЭУ «Магілёўэнерга» ў г. Бабруйску. Далей займаў пасаду начальніка Бабруйскага сельскага РЭС Бабруйскага прадпрыемства электрычных сетак «Магілёўэнерга». У 1986—1995 гг. працаваў старшынёй прафсаюзнага камітэта Бабруйскага прадпрыемства электрычных сетак «Магілёўэнерга», намеснікам дырэктара і галоўным інжынерам Бабруйскіх электрычных сетак.
У 1995—2001 гадах старшыня Ленінскага райвыканкама г. Бабруйска, затым главой Адміністрацыі Ленінскага раёна г. Бабруйска. У 2001—2008 гадах працаваў дырэктарам філіяла РУП «Магілёўэнерга» Бабруйскія электрычныя сеткі. З 3 студзеня 2008 года быў генеральным дырэктарам Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства «Магілёўэнерга».
З 8 снежня 2009 года Старшыня Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта. 15 красавіка 2013 года сышоў у адстаўкуВ Могилеве новый руководитель городской администрации.
Спасылкі Бородавко Станислав Петрович
Катэгорыя:Старшыні Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта