Юрый Панцеляймонавіч Грыгор’еў (нар. , Кулоціна, Наўгародская вобласць — 21 сакавіка 2019, Масква) — савецкі і беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1976), Заслужаны архітэктар Расіі (1993), Заслужаны архітэктар Беларусі (2007), Народны архітэктар Расіі (2008). Ганаровы грамадзянін горада Мінска, галоўны архітэктар Мінска (1974—1986). Акадэмік РАМ, акадэмік РААБН.

Біяграфія Скончыў у 1956 годзе Маскоўскі архітэктурны інстытут. Працаваў у інстытутах «Белпрампраект» (старэйшы архітэктар, кіраўнік групы), «Мінскпраект» (у 1965—1974 гадах кіраўнік архітэктурнай майстэрні). У 1974—1986 гадах намеснік старшыні Дзяржбуда Беларусі, галоўны архітэктар Мінска.

З 1986 года першы намеснік начальніка Камітэта па архітэктуры і горадабудаўніцтве горада Масквы, з 1994 года кіраўнік Маскоўскага навукова-даследчага і праектнага інстытута тыпалогіі эксперыментальнага праектавання. З 2002 года першы намеснік галоўнага архітэктара г. Масквы — дырэктара ГУП МНДІТЭП; з 2012 года творчы кіраўнік МНДІТЭПКто есть кто. Статусная элита Российской Федерации [справочник] / Составители: А. В. Мендюков, С. Г. Шилова, Е. Н. Шматов под руководством С. В. Волкова. ISBN 978-5-91244-215-5.

Жыў у Маскве. Памёр 21 сакавіка 2019 года. Пахаваны ў Маскве на Траякураўскіх могілкахМогила Ю. П. Григорьева на Троекуровском кладбище (уч. 17).

Творчасць

Асноўныя работы: генеральныя планы шэрага прамысловых аб’ектаў у гарадах Беларусі (1956—1961, у сааўтарстве); у Мінску — інстытуты тэхнічнай кібернетыкі па вул. Сурганава і электронікі АН Беларусі (абодва 1967), комплекс Цэнтральнага НДІ комплекснага выкарыстання водных рэсурсаў (1974) і НДІ эканомікі і эканоміка-матэматычных метадаў планавання (1967) па вул. Славінскага, інтэрнаты Беларускага політэхнічнага інстытута па вул. Б. Хмяльніцкага, БДУ па вул. Кастрычніцкай і Варвашэні, радыётэхнічнага інстытута па вул. Я. Коласа (1964—1975), жылыя дамы па вул. Караля, з убудавана-прыбудаванымі ўстановамі культбыту і майстэрнямі Саюза мастакоў БССР па вул. Сурганава (1970, 1975); комплекс інстытутаў культуры і павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў народнай гаспадаркі Беларусі (1975) па вул. Маскоўскай, крыты каток у парку імя М. Горкага (1976), Дом літаратара, комплекс НДІ электронных вылічальных машын па вул. М. Горкага (1978), станцыя метро «Кастрычніцкая» і інжынерны корпус Мінскага метрапалітэна на пл. Леніна (1984, усе ў сааўт.), забудовы вул. Я. Коласа, М. Горкага, Куйбышава, мікрараёнаў Зялёны Луг-6, В. Харужай-2, Чыжоўка-5, генплана развіцця Мінска да 2000 г. з праектам планіроўкі прыгараднай зоны (1984), помнікаў-бюстаў К. Марксу, У. І. Леніну каля будынка ЦК КПБ (1980).

Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года. У 1973—1975 гадах старшыня праўлення Саюза архітэктараў Беларусі.

Узнагароды Узнагароджаны ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга (1976), Ганаровымі граматамі Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. Прэмія Савета Міністраў СССР.

Памяць

Імя галоўнага архітэктара Мінска (1974—2002) Юрыя Грыгор’ева ў 2025 годзе нададзена адной з вуліц у Мінску (; ).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Мінска Катэгорыя:Правадзейныя члены РАМ Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Мінска Катэгорыя:Галоўныя архітэктары Мінска Катэгорыя:Старшыні Беларускага саюза архітэктараў