Партызанская () — станцыя Аўтазаводскай лініі Мінскага метрапалітэна, размешчана паміж станцыямі «Трактарны завод» і «Аўтазаводская». Адкрыта 7 лістапада 1997 разам з «Аўтазаводскай» ў складзе 3-га ўчастка Аўтазаводскай лініі.
Канструкцыя Калонная станцыя дробнага закладу, двухпролетная, з шэрагам прамавугольных калон. На меншай глыбіні над станцыяй размешчаны гандлёвы цэнтр «Падземны Горад».
У архітэктурна-мастацкім афармленні станцыі падкрэслена нестандартнасць канструктыўнага рашэння платформеннай залы з адным цэнтральна размешчаным шэрагам калон. Рэбры пліт перакрыцця і апорныя рыгелі ўтвараюць прасторавую рашотку кесаніраванай столі і візуальна павялічваюць эфект шырыні прасторы.
Выхады Выхады з двух вестыбюляў станцыі вядуць да гасцініцы «Турыст», універмага «Беларусь», Партызанскага праспекта, вуліц Даўгабродскай і Жылуновіча, парку імя 50-годдзя Кастрычніка.
Спасылкі
Катэгорыя:Станцыі Мінскага метрапалітэна Катэгорыя:З’явіліся ў 1997 годзе Катэгорыя:1997 год у Мінску