«Drezden» — беларуска-ўкраінскі электронны гурт Сяргея Міхалка.
Гісторыя 19 лютага 2018 года з’явілася інфармацыя аб тым, што Сяргей Міхалок, лідар «Brutto» і шэрагу іншых гуртоў, арганізоўвае новы электронны праект, для фармавання ядра якога ён ужо заручыўся падтрымкай гітарыста «Океана Ельзі» Уладзіміра Апсеніцы і прадзюсара Віталя Цялезіна. Па словах Міхалка, ён заўсёды быў прыхільнікам новай хвалі, у прыватнасці новай хвалі Германіі, і таіў мару стварыць свой гурт у гэтым жанры.
Разам з анонсам стварэння калектыву была распачата праца над аднайменным дэбютным альбомам гурта, выпуск якога адбыўся 30 жніўня 2018 года на лэйбле . У той жа дзень выйшаў і кліп на загалоўны трэк кружэлкі «Drezden».
Сам альбом «Drezden» атрымаў змешаную прэсу, а крытыкі не маглі пазбавіцца ад дакучлівых музычна-стылістычных асацыяцый з іншымі праектамі Міхалка: «Brutto», «Ляпісам Трубяцкім», «Ляпісам-98». Усяго з кружэлкі было выпушчана 4 сінгла («Drezden», «Ронин», «Айсберг», «Каалы»), на ўсе якія было знята па кліпу.
Адначасова з выпускам у свет дэбютнага альбома было абвешчана, што гурт ужо прыступіў да запісу другога. Увосень 2018 года склад калектыву папоўнілі клавішнік Павел Міхалок (сын Сяргея Міхалка і ўдзельнік «Super Besse»), басіст Алесь-Францішак Мышкевіч, вядомы па выступах за «Ляпіс-98», «J:морс», «Без Билета», «Крамбамбулю», гітарыст Павел Вялічка з «Yellow Brick Road» і бубнач «Без Билета» Дзяніс Шураў, які ўжо супрацоўнічаў з Міхалком у гуртах «Brutto», «Ляпіс-98» і «Ляпіс Трубяцкі».
Астатнія музыкі канцэртнага тура, пачатак якога запланаваны на восень 2019 года, стануць вядомыя пазней.
Удзельнікі
Сяргей Міхалок — вакал (2018 –) Уладзімір Апсеніца — гітара (2018 –)
Гастрольныя удзельнікі Павел Міхалок — клавішныя (2018 –) Алесь-Францішак Мышкевіч — бас-гітара (2018 –) Павел Вялічка — гітара (2018 –) Дзяніс Шураў — ударныя (2018 –) Вытворчасць Віталь Цялезін — саунд-прадзюсар (2018 –)
Дыскаграфія Студыйныя альбомы «Drezden» (30 жніўня 2018) «Эдельвейс» (3 снежня 2019)
Відэакліпы 2018 — «Drezden» 2018 — «Ронин» 2019 — «Айсберг» 2019 — «Коалы» 2019 — «Эдельвейс» 2020 — «Давида Олень» 2020 — «Barrikado» 2021 — «Гильотина» 2022 — «Молодость и радость»
Спасылкі
Катэгорыя:Музычныя калектывы Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы Украіны Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2018 годзе