thumb|220px|Камяніца Патоцкіх па адрасе Кракаўскае прадмесце, 17 у Варшаве Франці́шак Мары́я Ла́нцы (, ; 1799, Фана, Італія — 1875, Варшава, Польшча) — архітэктар, італьянец па паходжанні, які з другой чвэрці ХІХ ст. стала працаваў на землях былой Рэчы Паспалітай.

Біяграфія Навучаўся ў рымскай Акадэміі святога Лукі. Атрымаў залаты медаль за дыпломную працу — праект рэстаўрацыі рымскага касцёла «Санта-Марыя-ін-Арачэлі». У маладым веку стаў ганаровым прафесарам Акадэміі.

У 1825 годзе па запрашэнні прыехаў у Польшчу дзеля перабудовы родавай рэзідэнцыі ў Конскіх.

Каля 1830 года займаўся адбудовай касцёла св. Ядвігі ў Пемпова, якому надаў рысы англійскай готыкі. Пасля атрымаў запыт на праект перабудову замку на Вавелі, аднак з-за выбуху паўстання праект не быў рэалізаваны. У Кракаве Ланцы разам з разбяром Паола Філіпі спраекціраваў саркафаг Тадэвуша Касцюшкі.

У 1836—1840 на замову Эдварда Рачынскага спраектаваў і пабудаваў ў Познані.

У 1844 прыбыў у Варшаву. На замову Аўгуста Патоцкага пашырыў левае крыло палацу ў Вілянаве.

Каля 1863 года з-за частковай страты зроку спыніў прыём замоў.

Дзейнасць Займаўся праектаваннем будынкаў рознага прызначэння: палацаў, касцёлаў, гарадскіх жылых і адміністрацыйных збудаванняў, гаспадарчых пабудоў, корчмаў, капліц, мастоў і іншага. Працаваў у архітэктурнай плыні гістарызму. З 40-х гадоў ХІХ ст. пачынае цікавіцца рэнесансам і развіваць неарэнесансны кірунак у межах плыні гістарызму. Найбольш вядомым тыпам збудаванняў гэтага кірунку сталі сельскія вілы (напрыклад Пружанскі палацык).

Архітэктар стварыў вялікую колькасць праектаў, большасць з якіх засталася на паперы.

Спіс работ Францішка Марыі Ланцы Паводле Паўла Гергоні:

1825 — Класічная егіпецкая аранжарэя ў Конскіх, Польшча (для Малахоўскіх) 1825 — Перабудова гатычнага касцёла ў Конскіх (для Малахоўскіх) 1825 — Аранжарэя ў Бялачаве 1830 — Перабудова касцёла св. Ядвігі ў Пенпове 1830 — Перабудова капліцы Патоцкіх у кафедры на Вавелі 1830 — Праект грабніцы Тадэвуша Касцюшкі ў крыпце св. Леанарда на Вавелі 1834 — Перабудова замка ў Бендзіне (для Эдварла Рачыньскага) 1835 — Перабудова замка ў Загужанах 1835 — Перабудова замка ў Осеку 1835 — Палацык у Гродцы (для Цеханоўскіх) 1836 — Перабудова замка ў Затары (для Маўрыцыя Патоцкага) 1836 — Дабудова неагатычнай крыпты ў касцёле ў Затары 1836 — Залатая капліца ў кафедры ў Познані (для Эдварда Рачыньскага) 1836 — Перабудова палаца Скшыньскіх у Загужанах 1840 — Публічныя будынкі ў Дамброве Гурнічнай 1840 — Палац у Парэнбе Велькай каля Асвенцыма (для Вінцэнта Баброўскага) 1845 — Касцёл у Баркавіцах (супольна з Генрыкам Марконі) 1846 — Карчма ў Служаве (Варшава) 1846 — Перабудова касцёла св. Катажыны ў Варшаве на Служаве 1847 — Камяніца Патоцкіх па адрасе Кракаўскае прадмесце, 17 у Варшаве 1848 — Перабудова палаца ў Фалентах каля Варшавы 1848 — Перабудова паўночнага крыла палаца ў Вілянаве (Варшава) (для Патоцкіх) 1848 — Гаспадарчыя пабудовы ў Вілянаве 1850 — Палац у Кжышовіцах (для Патоцкіх) 1850 — Палац Познанскіх (Лесера) па Алеі Уяздоўскіх, 8 у Варшаве 1850 — Перабудова палацыку ва Урсынаве (Варшава) 1852 — Ратуша ў Міжрэччы 1852 — Палац Патоцкіх у Міжрэччы 1858 — Надмагільны помнік Эльжбеты Урбаноўскай на Паванзках у Варшаве 1860 — Дом Крашэўскага па вуліцы Макатоўскай, 48 у Варшаве 1865 — Касцёл у Хатомаве

Таксама існуе меркаванне, што працай Францішка Марыі Ланцы з’яўляецца Пружанскі палацык. Прамых доказаў, што Ланцы ўдзельнічаў у будаўніцтве палацыку няма, але з’яўляецца фактам тое, што для пабудовы палацыка выкарыстоўваліся тыя самыя асноўныя прыёмы і прынцыпы, якія распрацаваў Ланцы для пабудоў такога роду.

Галерэя

Сям’я З жонкай Канчэтай Джанкрыстафарай мелі дачку Марыю Арканджэлу (нар. 1811) і сына Вітальда (1829—1892) — таксама архітэктар, працаваў у Польшчы.

Літаратура