Якаў (Якуб) Марцінавіч Фардон (,  — , ) — беларускі архітэктар часоў Расійскай імперыі, які працаваў у Гродзенскай губерні. Калежскі асэсар.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і Марціна Фардона і Мар’яны Цыркоўні ў Гродне, меў братоў Юльяна, Караля і Мар’яггу. Каталік.

Скончыў Гродзенскую павятовую школу і вучыўся дзевяць гадоў у гродзенскага архітэктара. З 1829 года працаваў капіравальшчыкам у Беластоцкай абласной управе. З 1831 года быў памочнікам гродзенскага губернскага архітэктара. З 1833 года быў памочнікам архітэктара Беластоцкай вобласці. Між іншым, падрыхтаваў план разбураных кляштараў Беласточчыны. З 1836 года — зноў памочнік гродзенскага губернскага архітэктара.

27 лістапада 1858 года Якуб разам з дачкой Аляксандрай прынялі расійскае грамадзянства.

У 1862 годзе Якуб быў ужо асэсарам-саветнікам па будаўніцтве пры Гродзенскім магістраце. У 1864 годзе стаў начальнікам Мастацкага стала Гродзенскага губернскага праўлення. Пазней праектаваў жылыя дамы.

У 1876 годзе разам з Іванам Калянкевічам балаціраваўся на пасаду гродзенскага гарадскога архітэктара, аднак прайграў КалянкевічуКулагин А. Н. Гродненские зодчие XIX — начала XX веков (новые архивные изыскания). // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 24. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2018. — С. 78—79.

Памёр у Гродне 26 кастрычніка 1888 года. Пахаваны на Фарных могілках.

Сям’я Першыя два шлюбы скончыліся ўдаўством. Ад другога шлюбу з Міхалінай з Белаблоцкіх меў дачку Аляксандру Сабіну. Ад трэцяга шлюбу са шляхцянкай Феліцыяй Луковіч меў сына Мельхіёра Фардона, які стаў каталіцкім святаром.

Праекты

Беларусь Абмерныя чарцяжы брамы скасаванага кляштара картэзіянцаў ў мястэчку Бярозе Пружанскага павета (9 жніўня 1871). Каштарыс на рамонт Свята-Сафійскай царквы ў вёсцы Страдзечы Брэсцкага павета (1842) — не захавалася. Праект і каштарыс на будоўлю могілкавай царквы ў мястэчку Наваельні Навагрудскага павета (25 чэрвеня 1863) — не захавалася. Праект каменнага дома Міхеля Бермана на вуліцы Жыровіцкай у Слоніме (1842) — не захаваўся. Праект касцёла Святога Крыжа ў горадзе Брэсце (26 верасня 1846) — С. 40. Праект касцёла Святых апосталаў Пятра і Паўла ў мястэчку Гожы Гродзенскага павета (1862)Тарас Шчыры. Гожа — тут паўсюль прыгожа! // Звязда, 12 жніўня 2014. . Праект манежа ў колішняй сялянскай клуні ў Гродне (1836) — не захаваўся. Праект моста праз Нёман у Гродне (1832) — не захаваўся. Праект Свята-Аляксандра-Неўскай царквы ў мястэчку Верцялішках Гродзенскага павета (3 красавіка 1843)Кулагін, А. М. Царква ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага / А. М. Кулагін // Праваслаўныя храмы Беларусі / А. М. Кулагін. — Мінск, 2007. — С. 77.. Праект Свята-Мікалаеўскай царквы ў мястэчку Вялікай Бераставіцы Гродзенскага павета (24 чэрвеня 1858)Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ў г. Гродна, ф. 8, воп. 1, спр. 324, арк 7; спр. 1233, арк 50, 96.. Праект Свята-Мікалаеўскай царквы ў мястэчку Шарашове Пружанскага павета (1872)Мікалаеўская царква. // Шарашоўская сярэдняя школа, 11 лістапада 2016. . Праект прыбудовы званіцы і абліцоўкі Свята-Петра-Паўлаўскай царквы ў мястэчку Бярозе Пружанскага павета (1872). Праект фасада драўлянага дома Войцеха Крастовіча на вуліцы Апальманаўскай у Гродне (1842) — не захаваўся. Рамонт дома памешчыцы Шукевіч у горадзе Слоніме (4 студзеня 1837) — не захавалася. Рамонт Свята-Раства-Багародзіцкай царквы ў мястэчку Гудзевічах Гродзенскага павета (23 лютага 1873).

Польшча Праект у мястэчку Сухаволі Беластоцкага павета (1879). Праект ў горадзе Семятычах Беластоцкага павета (11 кастрычніка 1845). Праект ў мястэчку Заблудаве Беластоцкага павета (1845).

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя