Леанард Аўгусцінавіч Кржыжаноўскі (Крыжаноўскі) — грамадзянскі інжынер, архітэктар, які працаваў у Гродзенскі губерні. Калежскі асэсар.
Біяграфія Нарадзіўся ў Гродзенскай губерні. Каталік. Скончыў .
У 1856—1878 гадах працаваў пры будаўнічым аддзяленні Гродзенскага губернскага праўлення. Быў грамадзянскім інжынерам былой палаты дзяржаўнай маёмасціПамятная книжка по Гродненской губерніи на 1878 г. Часть 1. (Адресъ-календарь) // Гродно: Гродненский губернский статистический комитет, 1877. — 255 с. — С. 18.
У 1878 годзе быў пераведзены на пасаду архітэктара і інжынера ў павятовы горад Цяханаў Плоцкай губерні.
Творчасць
24 снежня 1858 года яму загадвалася скласці каштарыс на рамонт праваслаўнага сабора ў Слоніме, які знаходзіўся ў «самым разладжаным стане, пагражаў нават небяспекай».
4 чэрвеня 1860 года засведчыў перабудову Свята-Мікалаеўскай царквы ў мястэчку Дубне. Зацвярджаў заканчэнне будаўніцтва Свята-Георгіеўскай царквы ў мястэчку Мсцібаве Ваўкавыскага павета (не захавалася), будоўлю прыходскага вучылішча ў мястэчку Свіслачы (21 студзеня 1861) і Спаса-Праабражэнскай царквы ў Дзярэчыне (12 лістапада 1862).
На пасадзе члена гродзенскага губернскага будаўнічага аддзялення Кржыжаноўскі меў права даваць указанні архітэктарам. У прыватнасці, 11 лістапада 1866 года ён рэкамендаваў скласці «неадкладна праект і каштарыс на перабудову каталіцкага касцёла м. Бяроза у праваслаўную царкву» і пры гэтым прапанаваў праект званіцы для яе.
17 кастрычніка 1877 года падаў справаздачу аб аглядзе недабудаванага касцёла ў мястэчку Зэльве, у якім напісаў рэкамендацыі па яго дабудове.
Праекты Абмерныя чарцяжы царквы Святой Ганны ў вёсцы Харашэвічы Ваўкавыскага павета (1877)Кулагин А. Н. Архивные сведения о гродненских зодчих XIX — начала XX веков // Пытанні мастацтвазнаўства, этналогіі і фалькларыстыкі. Выпуск 23. — Мінск, «Права і эканоміка». — 2017. — С. 47—48. Будаўніцтва Спаса-Праабражэнскай царквы ў вёсцы Міронім Пружанскага павета (1866). Выканаўца работ па ўзвядзенні Свята-Крыжаўзвіжанскай царквцы ў вёсцы Клепачы Ваўкавыскага павета (9 студзеня 1861) — не захавалася. Выканаўца работ па ўзвядзенні Свята-Троіцкай царквы ў вёсцы Шчары Слонімскага павета (1859) — не захавалася. Выканаўца работ па рамонце Свята-Троіцкай царквы ў мястэчку Зэльве Ваўкавыскага павета. Каштарыс і праект на рамонт Свята-Петра-Паўлаўскай царквы ў мястэчку Бярозе Пружанскага павета (1864). Праект агароджы з брамай і план мясцовасці Троіцкай царквы ў горадзе Слоніме (1874). Праект агароджы і званіцы Спаса-Праабражэнскай царквы ў мястэчку Дзярэчыне Слонімскага павета (1875). Праект змененай званіцы Свята-Пакроўскай царквы ў сяле Ятвеску Ваўкавыскага павета (1877). Праект перабудовы касцёла Святых апосталаў Пятра і Паўла ў праваслаўную царкву ў мястэчку Новадзевяткавічах Слонімскага павета (19 кастрычніка 1871, разам з Мікалаем Ціхвінскім). Праект перабудовы Свята-Мікалаеўскай царквы ў вёсцы Самуйлавічы Дольныя Ваўкавыскага павета (19 красавіка 1876). Праект Свята-Крыжаўзвіжанскай царквы і іканастаса ў вёсцы Варацэвічах Пінскага павета (1870). Праект Свята-Пакроўскай царквы ў мястэчку Клецку Слуцкага павета (1870-я гады)Описание церквей и приходов Минской епархии. Слуцкий уезд. Мн., 1879. С. 130—132; РДГА, ф. 799, воп. 33, спр. 819, арк. 122.. Праект Свята-Петра-Паўлаўскай царквы ў вёсцы Вензавец Слонімскага павета (1867). Праект Свята-Успенскай царквы ў вёсцы Дабраволі Ваўкавыскага павета (1850-я гады).
Узнагароды Узнагароджаны брыльянтавым пярсцёнкам, бронзавым медалём у памяць вайны 1853—1856 гадоў, ордэнам Святога Станіслава 2-й і 3-й ступеняў.
Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі