Валерый Патароча (нар. ) — беларускі футбаліст, паўабаронца бабруйскай «Белшыны».
Клубная кар’ера Выхаванец рэчыцкай ДЮСШ-2, у маладым узросце трапіў у структуру мінскага «Дынама». З 2013 года пачаў выступаць за дубль сталічнага клуба, на наступны год замацаваўся ў складзе, аднак да асноўнай каманды не прыцягваўся.
У лютым 2016 года знаходзіўся на праглядзе ў жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ», але не падышоў і ў выніку пачаў сезон 2016 у складзе светлагорскага «Хіміка». У верасні 2016 года перабраўся ў клуб «Партызан» з другога дывізіёна Славакіі, дзе правёў паўтары сезоны.
У першай палове 2018 года гуляў у клубе чацвёртага дывізіёна Чэхіі «Сокал». У жніўні 2018 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад клуба «Смалявічы». Не здолеў замацавацца ў асноўнай камадзе, стаў часцей выступаць за дубль.
Са студзеня 2019 года пачаў трэніравацца з рэчыцкім «Спадарожнікам» і ў лютым афіцыйна стаў іграком каманды. Здолеў замацавацца ў стартавым складзе рэчыцкага клуба. У студзені 2020 года стала вядома, што паўабаронца застаецца ў «Спадарожніку» ў сезоне 2020. У 2020 годзе быў адным з лідараў каманды, стаў яе найлепшым бамбардзірам і дапамог атрымаць перамогу ў Першай лізе.
У студзені 2021 года праходзіў прагляд у расійскай «Тамі», але беспаспяхова. У лютым далучыўся да брэсцкага «Дынама» і неўзабаве падпісаў кантракт. Прапусціў пачатак сезона 2021 з-за траўмы, толькі з верасня пачаў выхадзіць на поле, а з кастрычніка стаў гуляць у стартавым складзе.
У студзені 2022 года перайшоў у мазырскую «Славію». Замацаваўся ў асноўным складзе мазыран. У снежні 2022 года падоўжыў кантракт са «Славіяй». Большую частку сезона 2023 прапусціў праз праблемы са здароўем. У снежні 2023 года пакінуў мазырскі клуб.
У студзені 2024 года папоўніў склад бабруйскай «Белшыны».
Дасягненні Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2020
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2013 дубль Дынама (Мінск) 5 1 2014 дубль Дынама (Мінск) 22 1 2015 дубль Дынама (Мінск) 26 8 2016 (1) Д2 Хімік 5 0 2016/17 Д2 Партызан 17 1 2017/18 (1) Д2 Партызан 9 1 2017/18 (2) Д4 Сокал 12 3 2018 (2) Д1 Смалявічы 4 0 2019 Д2 Спадарожнік 27 9 2020 Д2 Спадарожнік 26 13 2021 Д1 Дынама (Брэст) 8 0 2022 Д1 Славія 29 4 2023 Д1 Славія 2 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Хімік Светлагорск Катэгорыя:Ігракі ФК Партызан Бардзеёў Катэгорыя:Ігракі ФК Сокал Гостаўнь Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Спадарожнік Рэчыца Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Славія Мазыр Катэгорыя:Ігракі ФК Белшына