Яўген Кірылавіч Торлін, часам Тарлін ( — ?) — грамадзянскі інжынер, архітэктарБарановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 347.
Біяграфія
Дзяцінства і адукацыя
Нарадзіўся ў 1862 годзе. Са стараабрадніцкай сям’і.
Сярэднюю адукацыю атрымаў у Кіеўскім рэальным вучылішчы. У 1882 годзе паступіў у Пецярбургскі інстытут грамадзянскіх інжынераў. Скончыў ў 1887 годзе па першым разрадзе.
Прафесійная дзейнасць
У час свайго студэнцтва Я. Торлін удзельнічаў у якасці памочніка гарадскога архітэктара Мікалаева ў пабудовах епархіяльнага жаночага вучылішча і мураванай царквы ў Кіеве. Па адбыцці воінскай павіннасці прызначаны ў 1888 годзе гарадскім архітэктарам у Гомелі і займаў пасаду прынамсі да 1892 года Могилевские губернские ведомости. — 1888. — 20 апреля. — С. 139.. Пэўны час (да лютага 1900 года) значыўся звышштатным тэхнікам будаўнічага аддзялення магілёўскага губернскага праўленняНеделя строителя. — 1900. — 30 апреля. — С. 110.. Паралельна меў прыватную практыку ў Кіеве, на якой і засяродзіўся, пра што сведчаць звесткі 1899—1916 гадоўКиевлянин. — 1899. — 7 октября. — С. 1.Киевлянин. — 1900. — 1 июня. — С. 6.Памятная книжка Киевской губернии на 1905 год [Текст] — Киев : Губ. тип-лит., 1904. — С. 115.Календарь. Справочная и адресная книга г. Киева на 1916 год. — Киев : Б.и., 1916. — Стлб. 664..
Акрамя абавязкаў па службе Яўген Торлін рабіў таксама прыватныя праекты па пабудове мураваных і драўляных пабудоў у Гомелі і бліжэйшых павятовых гарадах, напрыклад, жаночай гімназіі імя князя Далгарукава ў Навазыбкаве.
Творчасць Розныя гарадскія будынкі і збудаванні ў Гомелі: Прыстань пры Сажы Гасціны двор Мураваны двухпавярховы будынак з падвалам для гарадскіх устаноў Прыватныя пабудовы ў Гомелі і іншае Будынак жаночай гімназіі ў Навазыбкаве Чарнігаўскай губерні
Крыніцы
Катэгорыя:Архітэктары Расійскай імперыі Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары XIX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Украіны