Распазнаванне маўлення – гэта міждысцыплінарнае падполе камп’ютарнай лінгвістыкі, якое займаецца распрацоўкай метадалогій і тэхналогій, што дазваляюць камп’ютару распазнаваць і пераўтвараць маўленне ў тэкст. Распазнаванне маўлення таксама вядома як ASR ( — «аўтаматычнае распазнаванне маўлення») альбо проста STT ( — «маўленне ў тэкст»). Сюды ўключаюцца веды і даследаванні ў галінах лінгвістыкі, інфарматыкі і электратэхнікі.

Некаторыя сістэмы распазнавання маўлення патрабуюць так званага «навучання». Гэты метад уяўляе сабой начытку пэўным дыктарам тэксту альбо асобнага слоўніка ў сістэму, пасля чаго сістэма аналізуе голас чалавека і выкарыстоўвае яго для далейшай дакладнай налады. Сістэмы, якія не выкарыстоўваюць метад навучання, называюцца «дыктаранезалежнымі». Сістэмы, якія выкарыстоўваюць — «дыктаразалежнымі».

Праграмы для распазнавання маўлення ўключаюць такія галасавыя карыстальніцкія інтэрфейсы, як галасавы набор (напрыклад, «Патэлефанаваць дадому»), маршрутызацыя званкоў (напрыклад, «Я жадаю зрабіць групавы званок»), кіраванне прадметамі хатняга ўжытку, пошук (напрыклад, знайсці падкаст, дзе былі ўжыты пэўныя словы), просты ўвод даных (увод нумара банкаўскай карткі), падрыхтоўка структурных дакументаў (напрыклад, справаздача па радыялогіі), вызначэнне характарыстык дыктара, апрацоўка маўлення ў тэкст (STT) (напрыклад, тэкставыя працэсары або электронная пошта) і авіясфера (як правіла, так званы direct voice input – кіраванне некаторымі функцыямі самалёта простымі камандамі).

З тэхналагічнага пункту гледжання, распазнаванне маўлення мае доўгую гісторыю з некалькімі хвалямі буйных інавацый. Прарывы ў такіх сферах, як глыбокае навучанне і Big Data далі важкія падставы для развіцця ASR увогуле. Поспехі ў плыні можна заўважыць не толькі па колькасці акадэмічных артыкулаў, але і па ўкараненні метадаў глыбокага навучання ў дачыненні да сістэм распазнавання маўлення. Такія гіганты сучаснага ІТ, як Google, Microsoft, IBM, Baidu, Apple, Amazon, Nuance, SoundHound, iFLYTEK прадставілі свае тэхналогіі распазнавання маўлення заснаваныя на метадах глыбокага навучання.

Раннія распрацоўкі У 1952 годзе тры даследчыкі Bell Labs пабудавалі сістэму для распазнавання маўлення аднаго чалавека. Гэтая сістэма працавала паводле прынцыпу лакалізацыі фармант у энергетычным спектры кожнага выказвання.

У дачыненні да маўлення Гунар Фант распрацаваў мадэль паводле тыпу «крыніца-фільтр» і апублікаваў яе ў 1960 годзе, што потым аказалася сапраўднай знаходкай.

На жаль, фінансаванне Bell Labs на некалькі гадоў спынілася, калі ў 1969 годзе ўплывовы Джон Пірс напісаў адкрыты ліст, які крытыкаваў даследаванні па распазнаванні маўлення. Такім чынам, Пірс спыніў грашовую падтрымку праэкта да моманту, пакуль Джон Фланаган не пераняў пасаду.

Рэдж Рэдзi, студэнт Стэнфардскага універсітэту, быў першым, хто працягнуў працаваць над распазнаваннем бесперапыннага маўлення ў канцы 60-х гадоў. Папярэднія ж сістэмы патрабавалі, каб дыктар рабіў паўзу пасля кожнага слова. Сістэма Рэдзі паспяхова выкарыстоўвалася ў шахматах.

Таксама прыкладна ў гэты час савецкія даследчыкі вынайшлі алгарытм дынамічнай трансфармацыі часавай шкалы (альбо DTW — Data Time Warping), які быў выкарыстаны для стварэння распазнавальніка, здольнага працаваць на 200 словах слоўніка. Прынцып алгарытму DTW заключаецца ў апрацоўцы маўленчага сігнала шляхам дзялення яго на кароткія фрэймы (напрыклад, па 10 мс) і постапрацоўцы кожнага фрэйма асобна. Хаця DTW потым і будзе заменена больш познімі алгарытмамі, методыка падзелу сігналу на фрэймы стане падставай для далейшых алгарытмаў. Дасягненне дыктаранезалежнасці было галоўнай нявырашанай задачай даследчыкаў у той перыяд.

У канцы 1960-х гадоў Леанард Баўм распрацаваў матэматыку ланцугоў Маркава ў Інстытуце Аналізу Абароны. Праз дзесяць гадоў для распазнавання маўлення Джэймс Бэйкер і Джанет М. Бэйкер (студэнты Раджа Рэдзі) пачалі выкарыстоўваць Схаваныя Маркаўскія Мадэлі (HMM — Hidden Markov Model). Джэймс Бэйкер даведаўся пра HMM, калі атрымоўваў вышэйшую адукацыю ў Інстытуце Аналізу Абароны падчас летняй практыкі. Выкарыстанне НММ дазволіла даследчыкам аб’яднаць розныя крыніцы ведаў, такія як акустыка, мова і сінтаксіс у адзіную імавернасную мадэль.

У сярэдзіне 1980-х гадоў IBM пад кіраўніцтвам Фрэда Элінэка стварылі пішучую машынку на галасавым кіраванні пад назвай Tangora, якая магла справіцца з 20000 слоў слоўніка. Пры статыстычным падыходзе Элінэка звярталася менш увагі на эмуляцыю працэсаў распазнавання і разумення маўлення мозгам. Замест гэтага былі прыменены метады статыстычнага мадэлявання, падобныя да HMM. (група Элінэка сама незалежна выявіла прымяненне HMM да маўлення). Аднак такі прарыў быў спрэчна сустрэты лінгвістамі, паколькі алгарытмы НММ былі занадта спрошчаныя для тлумачэння многіх агульных рыс чалавечых моў. Тым не менш, HMM аказаўся вельмі карысным сродкам для мадэлявання маўлення і стаў дамінуючым алгарытмам распазнавання маўлення ў 1980 годзе, цалкам замяніўшы папярэднія алгарытмы DTW.

Большая частка прагрэсу ў галіне належала новым магчымасцям камп’ютараў, якія ў той час развіваліся надзвычай інтэнсіўна. У канцы праграмы DARPA ў 1976 годзе, лепшым камп’ютарам для даследчыкаў быў PDP-10 з 4 Мб аператыўнай памяці. Каб дэкадзіраваць толькі 30 секунд маўлення, камп’ютарам патрабавалася ажно 100 хвілін. Калі хуткасць камп’ютараў павялічылася, даследчыкі пачалі вырашаць больш складаныя праблемы, такія як вялікія слоўнікі, акустычная незалежнасць, шумная абстаноўка і гутарковае маўленне. Гэтае пераключэнне на больш складаныя задачы тлумачыла пладавітасць 1980-х гадоў як заслугу фінансавання DARPA. Так быў дасягнуты прагрэс у дыктаранезалежнасці спачатку шляхам навучання на вялікай колькасці розных дыктараў, а потым праз адаптацыю сістэмы пад пэўнага дыктара падчас дэкадзіравання. Далейшае зніжэнне частаты памылак у словах стала магчымым дзякуючы замене акустычных мадэляў максімальнага падабенства дыскрымінацыйнымі.

У сярэдзіне 1980-х гадоў з’явіліся мікрапрацэсары для распазнавання маўлення. Напрыклад, RIPAC, дыктаранезалежны чып для бесперапыннага маўлення (створаны для тэлефонных сэрвісаў), быў прадстаўлены ў Нідэрландах у 1986 годзе. Ён быў распрацаваны CSELT/Elsag і выраблены SGS.MIT News: ''Low power chip speech recognition', 2017..

Практычнае распазнаванне маўлення У 1990-я гады з’явіліся першыя камерцыйна паспяховыя тэхналогіі распазнавання маўлення. Двума самымі раннімі прадуктамі былі Dragon Dictate, спажывецкі прадукт, выпушчаны ў 1990 годзе па цане 9000 долараў, і распазнавальнік ад Kurzweil Applied Intelligence, выпушчаны ў 1987 годзе. У 1992 годзе AT&T разгарнула службу Voice Recognition Call Processing (Апрацоўка званкоў з дапамогай распазнання голаса) для маршрутызацыі тэлефонных званкоў без удзелу чалавека-аператара. Гэтая тэхналогія была распрацавана Лоўрэнсам Рабінерам і іншымі з Bell Labs. У гэты час слоўнікавы запас тыповай сістэмы камерцыйнага распазнавання маўлення ўжо перавышаў сярэдні чалавечы слоўнікавы запас. Былы студэнт Раджа Рэдзі, Хуэдонг Хуанг, распрацаваў сістэму Sphinx-II пры CMU. Сістэма Sphinx-II была першай, якая не залежала ад дыктара, мела вялікі слоўнікавы запас, бесперапыннае распазнаванне маўлення і, акрамя таго, мела найвышэйшыя адзнакі па ацэнцы DARPA.

Lernout & Hauspie, бельгійская кампанія па распазнаванні маўлення, набыла некалькі іншых кампаній, у тым ліку Kurzweil Applied Intelligence ў 1997 годзе і Dragon Systems ў 2000 годзе. Тэхналогіі L&H былі выкарыстаны ў Windows XP. L&H былі лідарамі галіны, пакуль у 2001 годзе фінансавы скандал не паклаў канец кампаніі. Маўленчая тэхналогія L&H была набыта ScanSoft, якія ў 2005 годзе пераўтварыліся ў Nuance. Apple першапачаткова ліцэнзіравалі праграмны софт ад Nuance для забеспячэння лічбавага дапаможніка Siri магчымасцю распазнавання маўлення.

У 2000-я гады DARPA стала спонсарам дзвюх праграм распазнавання маўлення: Effective Affordable Reusable Speech-to-Text (EARS) у 2002 годзе і Global Autonomous Language Exploitation (GALE). EARS фінансавалі маўленчы тэлефонны корпус, які змяшчаў 260 гадзін запісаных размоў больш чым 500 дыктарамі. GALE жа была сканцэнтравана на вяшчанні навін на арабскай і кітайскай мовах.

Першая спроба кампаніі Google ў распазнаванні маўлення адбылася ў 2007 годзе пасля найму некаторых даследчыкаў з Nuance. Першым прадуктам быў GOOG-411, служба кіравання тэлефоннымі званкамі. Запісы, зробленыя праз GOOG-411 далі каштоўныя даныя, якія дапамаглі Google палепшыць свае сістэмы распазнавання. Галасавы пошук Google зараз падтрымлівае больш чым 30 моў.

Сучасныя сістэмы У пачатку 2000-х гадоў у распазнаванні маўлення дагэтуль дамінавалі традыцыйныя падыходы: напрыклад, Схаваныя Маркаўскія Мадэлі, спалучаныя са штучнымі нейроннымі сеткамі прамой дыстрыбуцыі (feedforward artificial neural networks).Herve Bourlard and Nelson Morgan, Connectionist Speech Recognition: A Hybrid Approach, The Kluwer International Series in Engineering and Computer Science; v. 247, Boston: Kluwer Academic Publishers, 1994. Сёння, аднак, многія аспекты распазнавання маўлення былі зроблены прымусова глыбокім метадам навучання (deep learning) пад назвай LSTM (Long short-term memory) - рэкурэнтнай нейронавай сеткі, апублікаванай Зэппам Хохрайтэрам & Юргенам Шмідхуберам у 1997 годзе. LSTM пазбегла праблемы знікнення градыенту і магла спраўляцца з задачамі «Вельмі Глыбокага Навучання», якія патрабуюць успамінаў пра падзеі, якія адбыліся тысячы дыскрэтных часовых крокаў назад, што вельмі важна для прамовы. У 2015 годзе сістэма распазнавання маўлення Google перажыла рэзкі скачок прадукцыйнасці на 49% праз CTC(Connectionist Temporal Classification)-навучаную LSTMAlex Graves, Santiago Fernandez, Faustino Gomez, and Jürgen Schmidhuber (2006). Connectionist temporal classification: Labelling unsegmented sequence data with recurrent neural nets. Proceedings of ICML'06, pp. 369–376., якая цяпер даступная праз Google Voice для ўсіх карыстальнікаў смартфонаў.

Выкарыстанне глыбокіх нерэкурэнтных сетак у дачыненні да акустычнага мадэлявання было прадстаўлена ў 2009 Джэфры Хінтанам і яго студэнтамі з Універсітэта Таронта, а таксама Лі Дэнам і яго калегамі з Microsoft Research, першапачаткова ў рамках сумеснай працы паміж Microsoft і Універсітэтам Таронта, якая пасля была пашырана, каб уключыць IBM і Google (адсюль падзагаловак «Агульныя погляды чатырох даследчых груп» у іх аглядным артыкуле 2012 г.).NIPS Workshop: Deep Learning for Speech Recognition and Related Applications, Whistler, BC, Canada, Dec. 2009 (Organizers: Li Deng, Geoff Hinton, D. Yu). Кіраўнік па даследаванням Microsoft назваў гэта новаўвядзенне «найболей рэзкім змяненнем у дакладнасці з 1979 года». У адрозненні ад стабільных паступовых паляпшэнняў на працягу апошніх некалькіх дзесяцігоддзяў, прымяненне глыбокага навучання знізіла частату слоўных памылак на 30%. Гэта новаўвядзенне было хутка прынята ва ўсіх магчымых сферах. Далей даследчыкі пачалі выкарыстоўваць метады глыбокага навучання таксама і для мадэлявання мовы.