Траецкая набярэжная — сквер у Магілёве. Размешчаны па Пушкінскім праспекце, уздоўж набярэжнай на левым беразе ракі Дняпро. Назву атрымаў ад гістарычнага Траецкага пасада, які размяшчаўся на гэтым месцы.
У 2005 годзе ў скверы ўстаноўлены помнік украінскаму пісьменніку Тарасу Шаўчэнку. У 2014 годзе ў гонар 11 армян, якія ваявалі ў гады Вялікай Айчыннай вайны за вызваленне Магілёўскай вобласці, устаноўлены памятны знак «Хачкар».
У часе рэканструкцыі Дняпроўскага моста і Пушкінскага праспекта ў лютым 2016 года былі выяўлены падмуркі Траецкай царквы канца XVIII — пачатку XIX стагоддзя, быў скарэктаваны праект: зменена траса веладарожкі, падмуркі пакінутыя адкрытымі, вакол іх узведзена паўкруглая падпорная сценка з габіёнаў, якая ўтрымлівае насып пад праспектам.
Прапанову аб прысваенні назвы ўнесла Камісія па тапаніміцы і ўвекавечванні гістарычнай і культурнай спадчыны Магілёва ў 2010 годзеКомиссия по топонимике Могилева предложила переименовать 10 скверов и парков города . У красавіку 2015 года Магілёўскі гарадскі Савет дэпутатаў зацвердзіў назву «Траецкая набярэжная», іншая частка сквера ўздоўж Вялікай Чавускай вуліцы атрымала назву «Набярэжная воінаў-інтэрнацыяналістаў»По решению горсовета набережная Днепра в Могилёве получит два названия .
Спасылкі
Катэгорыя:Скверы Магілёва Катэгорыя:Пушкінскі праспект (Магілёў) Катэгорыя:Набярэжныя Катэгорыя:2015 год у Магілёве Катэгорыя:З’явіліся ў 2015 годзе Катэгорыя:Траецкі пасад Катэгорыя:Траецкая набярэжная (Магілёў)