Жадэі́т — мінерал з групы піраксенаў, сілікат натрыю і алюмінію NaAl(Si2O6). Упершыню знойдзены ў Бірме і апісаны ў 1863 годзеЖадеит // Научно-популярный журнал о минералах «Каталог Минералов».

Крышталізуецца ў манакліннай сінгоніі. Колер белы, жоўты, ізумрудна-зялёны, зеленаваты, сінявата-зялёны, чорны. Колер рысы белы. Шчыльнасць 3,25—3,35 г/см³. Цвёрдасць 6—6,5 па шкале Моаса. Прымесі жалеза, марганцу, магнію, кальцыю, калію, вады.

Паходжанне і радовішчы Утвараецца ў метамарфічных горных пародах пад вялікім ціскам і адносна нізкай тэмпературы. Утварае навалы ў серпенцінах у выглядзе лінз, жылападобных утварэнняў. Утварае лінзы ў гнейсах.

Радовішчы жадэіту ў Расіі (Заходні Саян, поўдзень Краснаярскага края, Прыпалярны Урал), у Верхняй М’янме, Гватэмале, ЗША, Казахстане, Кітаі, Мексіцы, Японіі.

Выкарыстанне Жадэіт выкарыстоўваецца ў якасці вырабнога каменя.

Літаратура Жадеи́т //

Спасылкі Жадеит // Научно-популярный журнал о минералах «Каталог Минералов» Jadeite Mineral Data // Mineralogy Database

Катэгорыя:Мінералы натрыю Катэгорыя:Мінералы алюмінію Катэгорыя:Піраксены Катэгорыя:Вырабныя камяні