Справа «чорных рыэлтараў» — у Беларусі. Па версіі следства, абвінавачаныя — муж і жонка Ігар і Таццяна Гершанковы, Сямён Беражны, Барыс Калеснікаў — з 2009 па 2015 год знаходзілі ў Магілёве людзей, самотных або якія п’юць, угаворвалі прадаць кватэру і перасяліцца ў больш таннае жыллё. Пасля афармлення здзелкі ахвяр забівалі і хавалі на сельскіх могілках.
Ход падзей У Магілёве злачынцамі было забіта шэсць чалавек, рыхтавалася яшчэ тры забойствы. Злаўмыснікі усыплялі ахвяраў, заматывалі твар і рукі скотчам і скідвалі ў магілы. Некаторыя пры гэтым былі яшчэ жывыя. Пракурор параўнаў падсудных з фашыстамі, а іх дзеянні назваў «канвеерам смерці». Першае забойства, як вынікае з абвінавачвання, Гершанкоў здзейсніў у 2009 годзе. З 2013 па 2015 год кампанія паспела забіць яшчэ чатырох чалавек.
Арганізатарамі называюць Ігара і Таццяну Гершанковых — яны знаходзілі ахвяраў, ўгаворвалі іх прадаць кватэры, сачылі за афармленнем здзелак, размяркоўвалі грошы. Калеснікаў і Беражны, як вынікае з абвінавачвання, былі выканаўцамі. Сямён Беражны хадзіў па кватэрах пад выглядам судовага выканаўцы, які пагражаў высяленнем за запазычаннасць па «камуналцы».
Справа «чорных рыэлтараў» выклікала ў грамадстве шок.
Суд Суд прысудзіў Ігара Гершанкова і Сямёна Беражнога да расстрэлу. Таццяне Гершанковай далі 24 гады калоніі, Барысу Калеснікаву — 22 гады. Падчас судовага следства абвінавачаныя перакладалі віну адзін на аднаго.
Спасылкі
Катэгорыя:2017 год у Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Магілёва Катэгорыя:2010-я ў Магілёве Катэгорыя:Крымінальныя справы ў Беларусі