Дзмі́трый Сало́шкін (нар. , Мінск, БССР, СССР) — грамадскі і дзяржаўны дзеяч Беларусі. Член і намеснік старшыні Партыі БНФ.

Вучыўся ў Беларускім дзяржаўным медінстытуце, які скончыў у 1995 годзе па спецыяльнасці педыятрыя. З 1995 па сённяшні дзень працуе ўрачом-рэаніматолагам РНПЦ «Маці і дзіця». У тым жа годзе стаў членам партыі БНФ. У 1998 годзе ўдзельнічаў у заснаванні і дзейнасці першай незалежнай студэнцкай арганізацыі Беларусі «Задзіночанне беларускіх студэнтаў».

Працаваў выкладчыкам спартыўнай медыцыны ў Беларускім дзяржаўным універсітэце фізічнай культуры.

Вылучаўся кандыдатам на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў у 2004 годзе.

З 2013 года адказны сакратар Управы Сойма Партыі БНФ.

Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Члены Партыі БНФ Катэгорыя:Выкладчыкі БДУФК Катэгорыя:Медыкі Беларусі