Z-карта (Зэт-карта) — зарэгістраваная гандлёвая марка на складаючыяся дапаможнікі, вынайдзеныя Джорджам Макдональдам, пісьменнікам падарожжаў і кансультантам Брытанскіх Авіяліній.

Гісторыя Макдональд выявіў, што традыцыйныя складаючыяся мапы былі занадта грувасткімі, каб насіць з сабой падчас камандзіровак у даследчыя паездкі, і пажадаў больш зручнага рашэння. Так Z-карта была распрацавана і запушчана ў 1992The Telegraph Z-Card seeks to shape up for austerity times 2011-4-19, retrieved 2012-12-10 з кампаніяй, як яна выглядае сёння, заснаванай ў 2003 годзе.

Z-карта была хутка прынята ў якасці маркетынгавага інструмента камунікацыі і дасягнула такога распаўсюджвання, што тэрмін Z-карта зараз выкарыстоўваецца як спасылка на шмат тыпаў «Z-створак» або «карт-канцэрцін», а не толькі на тыя, што вырабляе Z-CARD Ltd. Хаця Z-CARD заснавала рынак «Z-створак» у 1992 годзе, з таго часу на рынак увайшоў  шэраг іншых кампаній, вырабляючых свае ўласныя прылады фармату «Z-створак». Першапачатковае натхненне для прадукту прыйшло з падобнага фармату раскладваючыхся мап.

Прымяненні Z-CARD і аналагічныя прадукты выкарыстоўваюцца ў шырокім дыяпазоне выпадкаў, у тым ліку ва ўнутраных карпаратыўных камунікацыях, у інфармаванні аб прадуктах і паслугах, а так сама ў рэкламнай прадукцыі ва ўсіх асноўных галінах прамысловасці.

Выкарыстанне тэхналогіі У апошнія гады ў картах былі прадстаўлены такія тэхналогіі, як радыёчастотнай ідэнтыфікацыя, QR-коды і дапоўненая рэчаіснасці.Printweek Z-Card launches augmented reality PocketMedia product 2010-07-21, retrieved 2012-12-10

Ўзнагароды У 2011, Z-CARD выйграла Ўзнагароду вышэйшай якасці Каралеўскага Інстытута Маркетынгу ў катэгорыі БМС. Папярэднія пераможцы ўзнагародаў КІМ: Саатчы & Саатчы, Маккен Эрыксан і JCDecaux.

У 2010 годзе, Z-CARD выйграла ў намінацыях «Бізнес года Паўднёвга Лондана» і «Лепшы бізнес для маркетынга» ў Бізнес-Узнагародах Паўднёвага Лондана.South London Business RBS South London Business Awards 2009 retrieved 2012-12-10

Гл. таксама Брашура Візітная картка Комп-карта Складзеная ўлётка Маркетынгавыя матэрыялы Дакумент купца-марахода Памфлет