Заліў Пасье́та () — заліў Японскага мора, у паўднёвай частцы заліва Пятра Вялікага, каля берагоў Прыморскага края Расіі.
Даўжыня заліва каля 50 км, шырыня 30 км, глыбіня 17—25 м. Берагі моцна парэзаныя, утвараюць бухты і залівы (бухта Экспедыцыі, бухта Наўгародская, бухта Рэйд Палада, заліў Кітовы і інш.). Прылівы паўсутачныя, няправільныя, вышынёй да 0,5 м.
На ўзбярэжжы заліва пасёлкі Пасьет, Зарубіна, Краскіна, Андрэеўка і іншыя населеныя пункты.
Заліў названы ў гонар рускага ваеннага і дзяржаўнага дзеяча, адмірала К. М. Пасьета.
Літаратура
— С. 176.
Спасылкі Посьета залив // Словарь современных географических названий. / Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006.
Катэгорыя:Залівы Японскага мора Катэгорыя:Залівы Расіі Катэгорыя:Геаграфія Прыморскага края